Маргарэт Мід
Ма́ргарэт Мід (англ.: Margaret Mead; 16 снежня 1901, Філадэльфія — 15 лістапада 1978, Нью-Ёрк) — прадстаўніца амерыканскай культурнай антрапалогіі, даследчыца праблем полавай і ўзроставай культурнай сацыялізацыі. Апублікавала 44 кнігі і каля 1000 артыкулаў.
Маргарэт Мід | |
---|---|
англ.: Margaret Mead | |
Дата нараджэння | 16 снежня 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лістапада 1978[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Edward Sherwood Mead[d][5] |
Маці | Emily Fogg[d][5] |
Муж | Gregory Bateson[d], Luther Cressman[d] і Reo Fortune[d] |
Дзеці | Mary Catherine Bateson[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, пісьменніца, кінарэжысёр, куратар, паэтка |
Навуковая сфера | антрапалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | Калумбійскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Франц Боас |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Калінгі[d] (1970) ганаровы доктар Універсітэта Маямі[d] (7 мая 1978) Kurt Lewin Award[d] (1954) Elizabeth Blackwell Award[d] (1964) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьМаргарэт Мід нарадзілася 16 снежня 1901 г. у Філадэльфіі (штат Пенсільванія) у сям’і Эдварда Шэрвуда Міда, прафесара Уортанскай школы Пенсільванскага ўніверсітэта, і Эмілі Фог-Мід, сацыёлага і даследчыцы італьянскай іміграцыі. Была іх старэйшай дачкой.
Вывучала псіхалогію і антрапалогію ў Калумбійскім універсітэце, дзе пазнаёмілася з Францам Боасам, які быў яе першым навуковым кіраўніком. У 1924 г. атрымала ступень магістра (M.A.), а ў 1929 г. абараніла доктарскую дысертацыю (Ph.D.).
Займалася даследаваннем праблем полавай і ўзроставай культурнай сацыялізацыі на Самоа, Новай Гвінеі, Балі. У 1926—1969 гг. займала шэраг пасад у Амерыканскім музеі натуральнай гісторыі. Узначальвала Таварыства прыкладной антрапалогіі, Сусветную федэрацыю псіхічнага здароўя, Амерыканскую антрапалагічную асацыяцыю, Амерыканскую асацыяцыю садзейнічання развіцця навукі. Супрацоўнічала з ААН у якасці эксперта. Апублікавала 44 кнігі і каля 1000 артыкулаў, у тым ліку публіцыстычных.
Тройчы мела шлюб. Ад трэцяга мужа нарадзіла дачку Мэры Кэтрын Бейтсан (1939 г.).
Памерла ад рака 15 лістапада 1978 г.
Навуковыя погляды
правіцьМаргарэт Мід развівала ідэю Франца Боаса аб першасным уплыве выхавання і культурнага асяроддзя на станаўленне асобы. У 1924 г. адправілася на Самоа, каб практычна давесці тэзу Боаса аб неабавязковай прыродзе юнацкіх канфліктаў у сям’і. На прыкладзе традыцыйнай самоанскай культуры паказала, што юнацкія канфлікты не прадвызначаюцца фізіялагічнымі зменамі, а набываюцца ў выніку сацыялізацыі. У адрозненні ад заходняга грамадства, на Самоа юнакі не маюць шырокіх магчымасцяў выбару культурнай і сацыяльнай арыентацыі, не трапляюць у траўматычныя сітуацыі, таму канфлікты паміж юнакамі і дарослымі тут амаль не вядомы. Маргарэт Мід стала першай жанчынай-антраполагам, якая апісала этнічную сексуальную культуру. Яе кніга «Набыццё сталасці на Самоа» (Coming of Age in Samoa) (1928 г.) стала адным з першых навуковых бестселераў.
У Новай Гвінеі і на Балі Маргарэт Мід вывучала асаблівасці полавай культурнай сацыялізацыі ў традыцыйным грамадстве. Адвяргала думку, што ваяўнічасць, падначаленне і іншыя сацыяльна-культурныя ўласцівасці дыктуюцца культурай. На Балі багата выкарыстоўвала фотаздымкі. Звяртала ўвагу на моўныя асаблівасці культурнага асяроддзя.
Працы Маргарэт Мід адыгралі важную ролю ў спрэчках вакол ролі дзяцінства ў жыцці чалавека, гендарнай сістэмы грамадства, захавання культурных традыцый і г. д. Аднак у апошнія гады яе жыцця і асабліва пасля смерці многія высновы яе даследаванняў былі падвергнутыя крытыцы. Так, новазеландскі даследчык Дэрэк Фрымен (1982 г.) заявіў, што традыцыйная самоанская культура і лад жыцця былі апісаны ёю памылкова. Яна або стала ахвярай містыфікацыі з боку дзяўчын-інфарматараў, або не зразумела асаблівасцяў мясцовага жыцця. Далейшыя даследаванні культуры арапеш на Новай Гвінеі таксама паказалі, што апісанне Маргарэт Мід гэтага народу як мірных земляробаў не адпавядае рэчаіснасці.
Бібліяграфія
правіць- Coming of Age in Samoa (1928) ISBN 0-688-05033-6
- Growing Up in New Guinea (1930) ISBN 0-688-17811-1
- The Changing Culture of an Indian Tribe (1932)
- Sex and Temperament in Three Primitive Societies (1935)
- Male and Female (1949) ISBN 0-688-14676-7
- New Lives for Old: Cultural Transformation in Manus, 1928—1953 (1956)
- People and Places (1959)
- Continuities in Cultural Evolution (1964)
- Culture and Commitment (1970)
- Blackberry Winter (1972; біяграфічныя працы) ISBN 0-317-60065-6
Зноскі
- ↑ а б Margaret Mead // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Margaret Mead // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ https://www.notablebiographies.com/Ma-Mo/Mead-Margaret.html Праверана 3 лютага 2020.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/20000871.html Праверана 29 сакавіка 2018.
Спасылкі
правіць- Навуковая біяграфія Архівавана 13 снежня 2012.
- Антрапалогія чалавечай свабоды
- Поўны тэкст кнігі «Coming of age in Samoa» на англійскай мове
- Крытыка Маргарэт Мід Архівавана 23 ліпеня 2011.
- Маргарэт Мід і самоанцы