Лэмбаўскі зрух
Лэ́мбаўскі зрух узроўняў энергіі — невялікія адрозненні энергій электрона ў атаме вадароду і вадародападобных атамах для некаторых станаў, у якіх, паводле ўраўнення Дзірака, энергіі павінны супадаць.
Эксперыментальна выяўлены ў 1947 годзе У. Ю. Лэмбам і амерыканскім фізікам Р. Рызерфардам і тэарэтычна растлумачаны Х. А. Бетэ.
У квантавай электрадынаміцы лэмбаўскі зрух тлумачыцца тым, што ўплыў на электрон яго ўласнага поля залежыць ад стану электрона.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Лэмбаўскі зрух // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 391.