Лу Ю
Лу Ю (кіт. трад. 陸游, спр. 陆游, піньінь Lù Yóu, 13 лістапада 1125 — 26 студзеня 1210) — кітайскі дзяржаўны дзеяч, вядомы паэт часоў імперыі Сун.
Лу Ю | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1125 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1210 (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Lu Zai[d][1] |
Жонка | Tang Wan[d] і Wang Shi[d] |
Дзеці | Lu Ziyu[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, гісторык |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з сям’і чыноўніка Лу. Незадоўга да яго нараджэння на краіну напалі чжурчжэні, якія захапілі сталіцу імперыі Сун — Кайфэн. Таму Лу Ю нарадзіўся падчас уцёкаў яго сям’і на поўдзень у лодцы на рацэ Вэй.
Атрымаў добрую адукацыю. У 12 гадоў ужо пачаў складаць першыя вершы. У 1144 годзе паспрабаваў здаць дзяржаўны экзамен, аднак пацярпеў няўдачу. У 1145 годзе ўпершыню ажаніўся са сваёй стрыечнай сястрой Тан Ван, але бацькі марылі парадніцца з больш уплывовай сям’ёй, таму Лу Ю ў 1152 годзе па іх патрабаванні развёўся і ажаніўся з дзяўчынай з магутнага роду Ван. Выхоўваўся ў імкненні аднавіць тэрыторыю Сун, адваяваўшы паўночныя землі ў чжурчжэней. У 1154 годзе бліскуча здаў дзяржаўны экзамен. Аднак яго прасоўванню па кар’ернай лесвіцы перашкодзіў ўплывовы арыстакрат Цын Сун. Толькі пасля смерці апошняга Лу Ю змог пачаць працаваць у дзяржаўных органах. Зрэшты, яго спробы прапанаваць рэформы ў арміі сутыкнуліся з процідзеяннем канцлера Цынь Гуя. Аднак у 1163 годзе Лу Ю атрымаў падтрымку імператара Сяа-цзуна, атрымаўшы высокі сан цзіньсі. Лу Ю было даручана планаванне ваенных дзеянняў арміі. Лу Ю выступаў за актыўныя наступальныя дзеянні супраць чжурчжэняў, але не атрымаў падтрымкі пры імператарскім двары. У 1190 годзе ён сышоў у адстаўку. Пасяліўся ў горадзе Шаасін, дзе і памёр 26 студзеня 1210 года, займаючыся літаратурнымі практыкаваннямі.
Творчасць
правіцьПрацаваў у жанрах шы і цы. Па розных звестках, Лу Ю стварыў ад 9 да 11 тысяч вершаў (частку сваіх вершаў ён знішчыў ва ўзросце 46 гадоў), аб’яднаных у 7 зборнікаў. Найбольш вядомымі з’яўляюцца «Калекцыя Вэйнань» і «Вершы Цыаньнань». Вядомая таксама паэма «Да майго сына», вершы «Фенікс» і «Сад Шэнь».
Беларускія пераклады
правіцьНа беларускую мову перакладаў Мікола Мятліцкі.
Зноскі
- ↑ China Biographical Database
Літаратура
правіць- Philip Watson (trans.) (2007), Grand Canal, Great River: The Travel Diary of a Twelfth-century Chinese Poet, Frances Lincoln Publishers. ISBN 978-0-7112-2719-4.
- Артыкул у Encyclopedia Britannica.