Кацярына Медычы
Кацярына Медычы[8] (фр.: Catherine de Médicis) або Кацярына Марыя Рамола ды Ларэнца дэ Медычы (італ.: Caterina Maria Romola di Lorenzo de' Medici) (13 красавіка 1519, Фларэнцыя — 5 студзеня 1589, Блуа) — каралева і рэгентка Францыі, жонка Генрыха II, караля Францыі з Ангулемскай лініі дынастыі Валуа. Была маці траіх сыноў, якія займалі французскі прастол на працягу яе жыцця, і мела вялікі ўплыў на палітычнае жыццё Францыі. Некаторы час кіравала краінай у якасці рэгенткі.
Кацярына Медычы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Caterina de' Medici | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Элеанора Аўстрыйская | ||||||
Пераемнік | Марыя Сцюарт | ||||||
Нараджэнне |
13 красавіка 1519[1] |
||||||
Смерць |
5 студзеня 1589[3][1][…] (69 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Медычы | ||||||
Бацька | Ларэнца II Медычы[4][3][…] | ||||||
Маці | Мадлен дэ ла Тур-д'Авернь[d][3] | ||||||
Муж | Генрых II Валуа[4][3][…] | ||||||
Дзеці | Францыск II[4][5][…], Елізавета Валуа[6], Клод Валуа, Людовік Французскі, Карл IX Валуа[6], Генрых III Валуа[6], Маргарыта дэ Валуа[7][6], Франсуа дэ Валуа, Вікторыя дэ Валуа і Жанна дэ Валуа | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1533 годзе, ва ўзросце чатырнаццаці гадоў, Кацярына выйшла замуж за прынца Генрыха дэ Валуа, другога сына караля Францыска I і каралевы Клод. Пад афранцужанай версіяй імя, Catherine de Médicis, была каралевай з 1547 да 1559 год. На працягу свайго кіравання Генрых адхіляў Кацярыну ад удзелу ў дзяржаўных справах, замяняючы яе сваёй палюбоўніцай Дыянай дэ Пуацье, якая мела вялікі уплыў на яго. Смерць Генрыха вывела Кацярыну на палітычную арэну ў якасці маці пятнаццацігадовага караля Францыска II. Калі ў 1560 годзе ён памёр, Кацярына стала рэгенткай пры дзесяцігадовым сыне Карле IX, атрымаўшы значны ўплыў. Пасля таго як у 1574 годзе Карл памёр, Кацярына захавала свой уплыў у гады валадарання свайго трэцяга сына, Генрыха III. Ён стаў абыходзіцца без яе саветаў толькі ў апошнія месяцы яе жыцця.
Сыны Кацярыны валадарылі ў эпоху амаль бесперапынных грамадзянскай і рэлігійнай войнаў у Францыі. Перад манархіяй стаялі складаныя задачы. Спачатку Кацярына пайшла на саступкі паўсталым пратэстантам, якія ўвайшлі ў гісторыю пад імем гугенотаў, аднак затым стала праводзіць вельмі жорсткую палітыку ў дачыненні да іх. Пазней яна была абвінавачана ў празмерных ганеннях, якія праводзіліся пры кіраванні яе сыноў, у прыватнасці прынята лічыць, што Варфаламееўская ноч 24 жніўня 1572 года, падчас якой тысячы гугенотаў былі забіты ў Парыжы і па ўсёй Францыі, была справакавана Кацярынай Медычы.
Некаторыя гісторыкі разглядаюць палітыку Кацярыны як адчайныя меры, каб захаваць манархію Валуа на прастоле любым коштам, а яе апекаванне над мастацтвам як спробу праславіць манархію, прэстыж якой быў у глыбокім заняпадзе. Без Кацярыны малаверагодна, што яе сыны засталіся б ва ўладзе. Гады іх кіравання былі названы «эпохай Кацярыны Медычы». Паводле слоў аднаго з яе біёграфаў, Марка Стрэйджа, Кацярына была самай магутнай жанчынай у Еўропе XVI стагоддзя.
Зноскі
- ↑ а б Catherine de' Medici // The Catholic Encyclopedia: An International Work of Reference on the Constitution, Doctrine, Discipline, and History of the Catholic Church — NYC: D. Appleton & Company, 1913. — (Catholic Encyclopedia)
- ↑ Екатерина Медичи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г д Catherine de' Medici // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 5. — P. 528–529.
- ↑ а б в Н. Любович Екатерина Медичи // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIа. — С. 577–578.
- ↑ П. К—ий Франциск II // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1902. — Т. XXXVIа. — С. 532–533.
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ Маргарита Французская // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIIIа. — С. 605.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Кацярына Медычы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.254.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кацярына Медычы
- Мемуары Маргарыты дэ Валуа
- Генеалогіі дваран Еўропы. Архівавана 8 сакавіка 2011.
- Каталіцкая энцыклапедыя (The Catholic Encyclopedia)