Дэр’а[1]  — горад на паўднёвым захадзе Сірыі, непадалёку ад мяжы з Іарданіяй. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай мухафазы.

Дэр’а
араб. درعا‎‎
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
435 ± 1 м
Насельніцтва
  • 107 500 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
15
Афіцыйны сайт
Дэр’а на карце Сірыі
Дэр’а (Сірыя)
Дэр’а
Дэр’а (Сірыя)
Дэр’а

Адзін са старажытных гарадоў Сірыі. Пасля заваявання Селеўкідскага царства горад належаў Рымскай імперыі, затым Візантыйскай. У 636 годзе захоплены арабамі. Адзін з першых візантыйскіх гарадоў, якія пагадзіліся выплачваць падушны падатак арабам-мусульманам у асобе Язіда б. Абу Суф’яна. Вясной 2011 года ў горадзе ўспыхнула паўстанне, цэнтрам якога стала мячэць Амара ў старой частцы горада. 12 ліпеня 2018 года ўрадавая сірыйская армія шляхам дыпламатычных перамоў без бою вярнула кантроль над горадам.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з картай Сірыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).