Дзяніс Аляксандравіч Дудкоў
Дзяніс Аляксандравіч Дудкоў (нар. 1904, м. Круглае, Магілёўскі павет (Магілёўская губерня) — пам. 1948) — беларускі і савецкі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1935).
Дзяніс Аляксандравіч Дудкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1948 |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1931—1941 г. працаваў у Інстытуце гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б, Інстытуце гісторыі АН БССР, БДУ і Мінскім педінстытуце. Кандыдат гістарычных навук (1935). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у чэрвені 1944 г. быў адкамандзіраваны ў гаўбічную артылерыйскую брыгаду Войска Польскага на 1-ы Беларускі фронт[1]. З 1945 г. працаваў у БДУ, з 1946 г. — у Інстытуце гісторыі АН БССР.
Навуковыя працы
правіцьАўтар прац па гісторыі Беларусі 2-й паловы XIX — пачатку XX ст. Займаўся даследаваннем развіцця капіталізму, рабочых і сялянскіх рухаў і інш. Сярод апублікаванага:
- Сталыпінская рэформа ў Віцебскай губерніі. — Мінск: Інстытут гісторыі Беларускай акадэміі навук,1931. — 123 с.
- Аб развіцці капіталізму ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Партмассектар,1932. — 223 с.
Зноскі
- ↑ Астрога В., Кузьменка Ул. Аб гісторыках…
Літаратура
правіць- Астрога В., Кузьменка Ул. Аб гісторыках БССР у часы Вялікай айчыннай вайны // Беларусь у XX стагоддзі: Сборник. — Мн.: 2003. — В. 2;
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7..
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 255.