Гало (ад грэч. χαλοσ — «круг», «дыск») — аптычная з’ява ў атмасферы. Выглядае як святлівыя (белыя або вясёлкавыя) фігуры ў небе — кольцы, дугі, плямы і інш.

Прыклад гало — сонечны слуп у Заходняй Вірджыніі

Тлумачэнне з’явы

правіць

Гало з’яўляецца вынікам адлюстравання і пераламлення светлавых прамянёў ледзянымі крышталямі, якія ўтвараюць некаторыя тыпы аблокаў і арыентаваныя аднолькава або амаль аднолькава адносна вертыкалі.

Гало звычайна з’яўляецца вакол Сонца або Месяца, часам вакол іншых моцных крыніц святла, такіх як вулічныя агні. Існуе мноства тыпаў гало, але выкліканыя яны пераважна ледзянымі крышталямі ў пёрыстых аблоках на вышыні 5-10 км у верхніх пластах трапасферы. Выгляд гало залежыць ад формы і размяшчэння крышталёў. Адлюстраванае і пераломленае ледзянымі крышталямі святло нярэдка раскладаецца ў спектр, што робіць гало падобным да вясёлкі, аднак гало ва ўмовах слабой асветленасці мае малую каляровасць, што звязана з асаблівасцямі зроку ў прыцемках. Часам у марознае надвор’е гало ўтвараецца крышталямі вельмі блізка да зямной паверхні. У гэтым выпадку крышталі нагадваюць зіхатлівыя каштоўныя камяні.

У культуры

правіць

У даўнейшыя часы гало, як і іншым нябесным з’явам, прыпісвалася містычнае значэнне знакаў (як правіла — благіх, асабліва калі гало прымала крыжападобную форму, якая тлумачылася як крыж або меч, або з’яўляліся двайнікі свяціла), гэта адлюстравана ў мностве летапісных сведчанняў. Тады, калі не існавала навуковай метэаралогіі, гало і падобныя аптычныя з’явы выкарыстоўваліся для прадказання надвор’я. Напрыклад, рускія народныя прыкметы гавораць, што з’яўленне вакол альбо каля Месяца падобных светлых кольцаў, дуг, плям, слупоў — да дажджу.

Спасылкі

правіць