Атмасферны фронт

Атмасферны фронт (ад стар.-грэч.: ατμόςпар, σφαῖραшар і лац.: frontisлоб, пярэдні бок), трапасферны фронт - вузкая (некалькі дзясяткаў кіламетраў) пераходная зона ў трапасферы паміж паветранымі масамі з рознымі фізічнымі ўласцівасцямі.

Высока-слаістыя аблокі. Нярэдка назіраюцца ў зонах атмасферных франтоў

Апісанне

правіць

Характарызуецца рэзкай зменай тэмпературы, ціску і вільготнасці паветра. Прасціраецца ў выглядзе вузкіх (некалькі дзясяткаў кіламетраў) палос на сотні і тысячы кіламетраў. Узнікае пры набліжэнні і сустрэчы мас халоднага і цёплага паветра ў ніжніх слаях або па ўсёй трапасферы, ахоплівае слой паветра магутнасцю да некалькіх кіламетраў. Халоднае паветра як больш шчыльнае прылягае да паверхні зямлі, мае форму вострага кліна, парадак велічыні нахілу франтальнай паверхні да гарызантальнай (тангенс вугла нахілу) 0,01-0,001. Атмасферны фронт, які перамяшчаецца ў бок халоднага паветра, называецца цёплым, а наадварот - халодным. У франтальнай зоне развіваюцца воблачныя сістэмы, выпадаюць абложныя і ліўневыя франтальныя ападкі, фарміруюцца цыклоны і антыцыклоны.

Адрозніваюць:

  • цёплыя франты,
  • халодныя франты,
  • франты аклюзіі,
  • стацыянарныя франты.

Асноўнымі атмасфернымі франтамі з'яўляюцца:

На клімат Беларусі вялікі ўплыў маюць атмасферныя працэсы, звязаныя з арктычным фронтам і палярным фронтам. Праз Беларусь за год праходзяць 40-50 франтоў, халодных крыху больш, чым цёплых.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.
  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 352 с.: іл. - ISBN 985-11-0262-8.

Спасылкі

правіць