Шэр (дэпартамент)
дэпартамент Францыі
Шэр (фр. Cher) — дэпартамент у цэнтры Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Цэнтр. Парадкавы нумар 18. Адміністрацыйны цэнтр — Бурж. Насельніцтва 314,4 тыс. чалавек (70-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Шэр Cher | |
---|---|
Герб | |
Месцазнаходжанне | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 18 |
Рэгіён: | Цэнтр |
Акруг: | 3 |
Кантонаў: | 35 |
Камун: | 290 |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 70-е месца |
-1999 | 314,4 тыс. |
Шчыльнасць насельніцтва: | 43 чал/км² |
Плошча: | 7235 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьПлошча тэрыторыі 7235 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Арон, Сольдр і Шэр.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 35 кантонаў і 290 камун.
Гісторыя
правіцьШэр — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Займае частку былой правінцыі Беры.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Генеральная рада Шэра
- [1] Архівавана 3 снежня 2005.