ФК Арсенал Дзяржынск

беларускі футбольны клуб

«Арсенал» — беларускі футбольны клуб з горада Дзяржынск, заснаваны ў 2019 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Арсенал Дзяржынск
ФК Арсенал Дзяржынск.gif
Заснаваны 2019
Горад Дзяржынск, Беларусь
Стадыён РЦАР-БДУ, Мінск
Умяшчальнасць: 1500
Галоўны трэнер Вячаслаў Вашкевіч
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 1 месца ў Першай лізе
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

правіць

Аб стварэнні новага клуба пад назвай «Арсенал» стала вядома ў студзені 2019 года[1]. Фундатарамі новага клуба сталі беларускі прадпрымальнік Аляксей Меляшкевіч і шведскі бізнесмен Алекс Русхольм, прэзідэнт шведскага футбольнага клуба «АФК Эскільстуна»[2]. Каманда, складзеная ў асноўным з нядаўніх дублёраў клубаў Вышэйшай лігі, а таксама з некалькіх вопытных ветэранаў і мясцовых ігракоў, адразу заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Каманда паспяхова прайшла дыстанцыю, выйграла барацьбу з «Ашмянамі-БДУФК» за першы радок і стала чэмпіёнам Другой лігі.

У 2020 годзе каманда працягвала камплектавацца маладымі ігракамі, а таксама некалькімі вопытнымі выканаўцамі. З-за неадпаведнасці стадыёна ў Дзяржынску патрабаванням хатнія матчы «Арсенал» праводзіў на стадыёне РЦАР-БДУ ў Мінску. Каманда добра пачала выступленне ў Першай лізе, доўгі час вёў барацьбу за высокія месцы і магчымы выхад у Вышэйшую лігу, але пазней стаў саступаць канкурэнтам і ў выніку стаў чацвёртым. У верасні пасаду галоўнага трэнера пакінуў Сяргей Ясковіч, замест яго кіраваць камандай стаў абаронца Павел Кірыльчык.

У сезоне 2021 камандай працягваў кіраваць Павел Кірыльчык. Хатнія матчы «Арсенал» стаў праводзіць на стадыёне «Гарадзея». Каманда хутка захапіла лідарства ў табліцы і, нягледзячы на шэраг няўдалых адрэзкаў, захавала першы радок да канца турніру і выйшла ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2022 клуб захаваў асноўных ігракоў. У Вышэйшай лізе клуб стаў адным з аўтсайдараў і доўгі час ішоў у зоне вылету, аднак паспяховы фініш дазволіў скончыць чэмпіянат на 14-м месцы з 16. У стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон «Арсенал» саступіў рагачоўскаму «Макслайну» (3:2, 1:3) і выбыў у Першую лігу.

У пачатку 2023 года новым трэнерам каманды стаў Сяргей Паўлюковіч, якога ў ліпені замяніў Аляксандр Бразевіч. «Арсенал» выдатна пачаў сезон у Першай лізе, здабыўшы перамогі ў першых дзесяці турах, і ў далейшым захаваў першы радок да канца турніру, за тры туры да фінішу забяспечыўшы вяртанне ў Вышэйшую лігу.

Цяперашні склад

правіць

Станам на верасень 2024 года[3].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Іван Санько 1999
35   Бр Аляксей Васільеў 2004
49   Бр Арцём Сарока 1992
50   Бр Мацвей Каўрук 2005
2   Аб Аляксандр Чыж 1997
4   Аб Кірыл Волкаў (у арэндзе з «Лакаматыва» Масква) 2006
22   Аб Атыла Фрэйры 2002
55   Аб Раман Вягера 2000
66   Аб Арсеній Агееў (у арэндзе з «Лакаматыва» Масква) 2004
72   Аб Аляксандр Пазняк 1994
8   ПА Вадзім Аруцюнян 2005
11   ПА Юрый Лавец 1996
13   ПА Іван Арашкевіч 2005
Паз. Імя Нар.
15   ПА Ягор Бабіч 2001
17   ПА Дзмітрый Луцік 2002
20   ПА Эдгар Андрэ 1999
47   ПА Даніла Гадзяеў (у арэндзе з «Лакаматыва» Масква) 2004
51   ПА Аляксандр Скшынецкі (капітан) 1990
77   ПА Яўген Сакута 2000
80   ПА Мікіта Яршоў (у арэндзе з «Факела») 2002
  ПА Фрэд Тэйшэйра 1999
9   Нап Руслан Мялкоўскі 2006
25   Нап Дзмітрый Мацяш 2000
27   Нап Іван Талкачоў 2004
34   Нап Арцём Пятрэнка 2000
39   Нап Мацвей Герасімаў 2001
34   Нап Аляксандр Казакоў 2005

Трэнерскі штаб

правіць

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

правіць
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2019 Другая (Д3) 1 28 25 1 2 119–14 76 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
2020 Першая (Д2) 4 26 13 7 6 41–28 46 Чвэрцьфінал
2021 Першая (Д2) 1 33 20 8 5 59–22 68 1/8 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2022 Вышэйшая (Д1) 14 30 5 8 17 18–42 23 1/8 фіналу
Пераходныя матчы[A] 2 1 0 1 4–5   Вылет у Першую лігу
2023 Першая (Д2) 1 32 26 3 3 86–30 81 1/8 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць рагачоўскага «Макслайна», чацвёртай каманды Першай лігі 2022 (3:2, 1:3).

Галоўныя трэнеры

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць