Уэйд ван Нікерк
Уэйд ван Нікерк (афр.: Wayde van Niekerk; нар. 15 снежня 1992, Кейптаўн) — паўднёваафрыканскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца на дыстанцыях 200 і 400 метраў. Алімпійскі чэмпіён 2016 года і двухразовы чэмпіён свету на дыстанцыі 400 метраў. З’яўляецца дзеючым рэкардсменам свету на дыстанцыі 400 метраў са жніўня 2016 года, пабіўшы рэкорд Майкла Джонсана, які трымаўся 16 гадоў.
Уэйд ван Нікерк | |
---|---|
афр.: Wayde van Niekerk | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
15 ліпеня 1992[1] (32 гады)
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Гады кар’еры | з 2011 |
Рост | 183 см |
Вага | 70 кг |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго першымі міжнароднымі спаборніцтвамі стаў чэмпіянат свету сярод юніёраў 2010 года, на якім ён заняў 4-е месца ў бегу на 200 метраў. Выйграў бронзу ў эстафеце 4 × 400 м на летняй Універсіядзе 2013 года ў Казані.
4 ліпеня 2015 года на спаборніцтвах Meeting Areva усталяваў рэкорд Афрыкі ў бегу на 400 метраў — 43,96. Ён стаў першым афрыканцам, каму ўдалося прабегчы гэтую дыстанцыю хутчэй 44 секунд. Яго рэкорд прастаяў усяго адзін дзень, бо ўжо 5 ліпеня 2015 года Айзек Макуала паказаў вынік 43,72.
Стаў пераможцам чэмпіянату свету 2015 года з рэкордам Афрыкі — 43,48. Гэты вынік стаў 4-м у спісе самых хуткіх на гэтай дыстанцыі за ўсю гісторыю.
5 жніўня 2016 года нёс сцяг ПАР на цырымоніі адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра. 14 жніўня 2016 года выйграў Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра з новым сусветным рэкордам — 43,03, пабіўшы рэкорд Майкла Джонсана 1999 года (43,18).
На чэмпіянаце свету 2017 года ў Лондане 8 жніўня ўпэўнена выйграў золата на дыстанцыі 400 метраў з вынікам 43,98, сярэбраны прызёр Стывен Гардзінер адстаў на 0,43 сек. 10 жніўня ў фінале на дыстанцыі 200 метраў ван Нікерк стаў другім (20,11), на 0,02 сек адстаўшы ад Раміля Гуліева з Турцыі, і па фотафінішы апярэдзіўшы Джэрыма Рычардса.
У канцы кастрычніка 2017 года падчас дабрачыннага футбольнага матча атрымаў сур’ёзную траўму, з-за якой цалкам прапусціў сезон 2018 года, а таксама чэмпіянат свету 2019 года.
Зноскі
- ↑ Wayde van Niekerk // World Athletics database