Таццяна Мікалаеўна Караткевіч
Таццяна Мікалаеўна Караткевіч (нар. 8 сакавіка 1977, Мінск) — беларускі палітык, псіхолаг, дырэктар сацыяльнай установы «Сямейная пляцоўка». Кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (2015).
Таццяна Караткевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | БСДП (Г), «Гавары праўду!» |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
Месца працы | |
Бацька | Мікалай |
Дзеці | сын Елісей |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВырасла ў рабочай сям’і, скончыла сярэднюю школу № 62 г. Мінска. Выпускніца факультэта псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У 2012 годзе скончыла магістратуру БДУ, абаранялася па тэме развіцця сацыяльнай абароны людзей сталага ўзросту. Уваходзіла ў юнацкую зборную СССР па веласпорце.
Працавала выкладчыцай псіхалогіі ў ДІКСТ БДУ і БДПУ імя М. Танка. Загадвала аддзяленнем сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна г. Мінска.
Сябра БСДП «Грамада». У кампаніі «Гавары праўду» з мая 2010 года. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года была даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, у 2012 ― балатавалася ў Палату прадстаўнікоў па Кальварыйскай выбарчай акрузе Мінска.
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2015 года. У ходзе выбарчай кампаніі прасоўвае ідэю мірных перамен кааліцыі «Народны рэферэндум», якая аб’ядноўвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду», Партыю БНФ, Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада) і рух «За Свабоду»[1]. Пазіцыяніравала сябе як адзіная дэмакратычная альтэрнатыва[2].
Балатавалася ў Палату прадстаўнікоў на выбарах 2016 года. Аднак з яе акругі прайшла Ганна Канапацкая. Палітолаг Валерый Карбалевіч выказаў меркаванне, што Таццяне Караткевіч, якая набыла да гэтага часу пэўную вядомасць, папулярнасць, улады вырашылі не дадаваць больш палітычнай вагі[3].
Выключана з БСДП у часе парламенцкай выбарчай кампаніі 2016 году праз адсутнасць лаяльнасці да партыі.
У 2020 годзе Таццяна Караткевіч узначаліла ініцыятыўную групу па вылучэнні сустаршыні «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева ў кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. У 2024 годзе Караткевіч атрымала 15 сутак адміністрацыйнага арышту па палітычным артыкуле за «забароненую» фатаграфію ў яе сацыяльных сетках[4].
Сям’я
правіцьБылы [5] муж Віктар працуе аўтаслесарам, сын Елісей. З мужам Таццяна пазнаёмілася ў 2000 годзе ў Літве на адным з апазіцыйных з’ездаў[6].
Зноскі
- ↑ Галоўная ідэя «Народнага рэферэндуму» ― вынесці на ўсенароднае абмеркаванне шэсць ключавых пытанняў, якія тычацца развіцця беларускага грамадства.
- ↑ Таццяна Караткевіч на рэгістрацыі кандыдатаў . Наша Ніва (10 верасня 2015).
- ↑ Валерый Карбалевіч. Чаму ўлады вяртаюцца да брутальнага сцэнару выбарчай кампаніі . Беларуская служба Радыё «Свабода».
- ↑ Экс-кандидатку в президенты Татьяну Короткевич арестовали на 15 суток — «Наша Нiва» (руск.). Reform.news.
- ↑ Татьяна Короткевич: я развелась, чтобы всем моим близким было лучше (руск.). Салідарнасць. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2018. Праверана 9 кастрычніка 2018.
- ↑ Елена Васильева. Наш округ. Татьяна Короткевич // БелГазета. — Мн.: 2012, 31 августа.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таццяна Мікалаеўна Караткевіч
- Афіцыйная старонка Таццяны Караткевіч
- Татьяна Короткевич: Я чувствую себя сильной женщиной(недаступная спасылка)
- Татьяна Короткевич: Я против игры в русскую рулетку // Свободные новости плюс, 8 ліпеня 2015
- Зміцер Панкавец: Таццяна Караткевіч не чалавек, а генератар штампаў // Наша Ніва, 29 мая 20015