Спутнік V
«Спутнік V», «Спадарожнік V» (руск.: Спутник V) — зарэгістраваная як «Гам-кавід-вак», камбінаваная вектарная вакцына супраць каронавіруснай інфекцыі COVID-19. Распрацавана расійскім Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі і зарэгістраваная 11 жніўня 2020 года Міністэрствам аховы здароўя РФ як першая ў свеце.[1] Рэгістрацыя і апублікаваныя дадзеныя аб эфектыўнасці вакцыны выклікалі розныя ацэнкі спецыялістаў і СМІ.
Вакцына атрымана біятэхналагічным шляхам, пры якім не выкарыстоўваецца патагенны для чалавека вірус SARS-CoV-2. Прэпарат складаецца з двух кампанентаў, у склад кожнага з якіх уваходзіць рэкамбінантныя адэнавірусны вектар на аснове адэнавірусу чалавека.
Паводле дадзеных распрацоўшчыкаў, апублікаваных у часопісе «The Lancet», эпідэміялагічная эфектыўнасць вакцыны «Спадарожнік V» па прамежкавых выніках фазы III клінічных выпрабаванняў склала 91,6 %; эфектыўнасць вакцыны супраць сярэдняй або цяжкай ступені COVID-19 склала 100 %.
З 10 снежня 2020 года па Расіі пачалася бясплатная вакцынацыя на добраахвотнай аснове. Gam-COVID-Vac першапачаткова быў ухвалены для распаўсюджвання ў Расіі, а затым у 59 іншых краінах (па стане на красавік 2021 г.) па папярэдніх выніках даследаванняў I–II фазы, апублікаваных 4 верасня 2020 г.[2] Зацвярджэнне ў пачатку жніўня Gam-COVID-Vac было сустрэта крытыкай у СМІ і дыскусіямі ў навуковай супольнасці адносна таго, ці было адабрэнне апраўданым пры адсутнасці надзейных навуковых даследаванняў, якія пацвярджаюць бяспеку і эфектыўнасць.[3][4][5]
Зноскі
- ↑ Official data on the vaccine and its manufacturers on the website of the state registration of medicines of the Ministry of Health of Russia
- ↑ Logunov DY, Dolzhikova IV, Zubkova OV, Tukhvatullin AI, Shcheblyakov DV, Dzharullaeva AS, et al. (2020-09-14). "Safety and immunogenicity of an rAd26 and rAd5 vector-based heterologous prime-boost COVID-19 vaccine in two formulations: two open, non-randomised phase 1/2 studies from Russia". Lancet. 396 (10255): 887–897. doi:10.1016/S0140-6736(20)31866-3. PMC 7471804. PMID 32896291.
- ↑ Mahase E (August 2020). "Covid-19: Russia approves vaccine without large scale testing or published results". BMJ. 370: m3205. doi:10.1136/bmj.m3205. PMID 32816758.
- ↑ "Russia's approval of a COVID-19 vaccine is less than meets the press release". 2020-08-11. Праверана 2020-08-13.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання ўжывае састарэлы параметр|authors=
(даведка) - ↑ "Scientists worry whether Russia's Sputnik V' coronavirus vaccine is safe and effective". CNBC. 11 August 2020. Праверана 2020-08-11.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання ўжывае састарэлы параметр|authors=
(даведка)