Соня Хені (нарв.: Sonja Henie; 8 красавіка 1912, Осла — 12 кастрычніка 1969) — нарвежская фігурыстка, якая выступала ў адзіночным разрадзе і ў парным катанні, а пазней амерыканская актрыса.

Соня Хені
нарв.: Sonja Henie
Род дзейнасці актрыса, фігурыст, кінаактрыса, калекцыянер мастацтва
Дата нараджэння 8 красавіка 1912(1912-04-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1969(1969-10-12)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Wilhelm Henie[d]
Муж Dan Topping[d], Niels Onstad[d] і невядома
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першая і адзіная трохразовая алімпійская чэмпіёнка (1928, 1932, 1936) у жаночым адзіночным катанні. Дзеліць з Йілісам Графстромам і Ірынай Радніной рэкорд па колькасці залатых алімпійскіх узнагарод у фігурным катанні (па 3). Дзесяціразовая пераможца чэмпіянатаў свету (1927—1936) і шасціразовая чэмпіёнка Еўропы (1931—1936).

Пакінуўшы ў 1936 г. ва ўзросце 24 гадоў аматарскі спорт, стала зоркай галівудскага балета на лёдзе. У 1927—1958 гадах знялася ў 15 фільмах у Галівудзе (самы вядомы «Серэнада сонечнай даліны»). У 1941 годзе прыняла амерыканскае грамадзянства. Заснавальніца (разам з мужам) музея сучаснага мастацтва (1968, паблізу Осла).

Зноскі

  1. а б Sonja Henie // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Sonja Henie // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

правіць