Снофру
Снофру | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
IV дынастыя | |||||||||||||||||||
Старое Царства | |||||||||||||||||||
Статуя Снофру; Егіпецкі музей, Каір | |||||||||||||||||||
асабістае імя як Сын Ра
|
S.nfr.w(j) Той, хто ўдасканальвае | ||||||||||||||||||
Хорава імя як Хор
|
Nb-m3ˁt Гаспадар Маат або Валадар ісціны (справядлівасці) | ||||||||||||||||||
небці-імя як Гаспадар
падвойнага вянца |
Nb-m3ˁt Гаспадар ісціны | ||||||||||||||||||
залатое імя як Залаты Хор
|
Bjk-nbw Залаты сокал | ||||||||||||||||||
Турынскі спіс (№III./9) |
Снефер... S.nfr Дасканалы... (імя суправаджаецца знакам-паняццем "цар", які ўяўляе сабой сокала Хора) | ||||||||||||||||||
Абідаскі спіс (№20) |
S.nfr.w(j) Той, хто ўдасканальвае мяне | ||||||||||||||||||
Сакарскі спіс (№16) |
S.nfr.w(j) | ||||||||||||||||||
старажытнагрэчаскае імя Варыянты па Манефону: |
Афрыкан: Сорыс[A 1] Еўсевій: адсутнічае Арм. вар. Еўсевія: адсутнічае |
Снофру (грэч. Soris паводле Манефона) — першы цар (фараон) егіпецкай IV дынастыі часоў Старога Царства. Ён валадарыў прыблізна з 2670 па 2620 да н.э.[2] У часы яго праўлення адбыліся ваенныя паходы ў Лівію і Нубію, а таксама вялікая гандлёвая экспедыцыя ў Ліван. Снофру здабыў сабе славу галоўным чынам дзякуючы будаўнічай дзейнасці. Ён быў адзіным фараонам, які загадаў пабудаваць тры манументальныя піраміды. Іх агульны аб'ём яўна пераўзыходзіць аб'ём самай вялікай егіпецкай піраміды — піраміды Хеопса. З іх у архітэкуры пачынаецца пераход ад ранніх ступеньчатых пірамід да сапраўднай піраміды.
Снофру шанавалі на працягу ўсяе старажытнаегіпецкай гісторыі, а яго пасмяротны культ існаваў доўгі час. Ён лічыўся ідэалам справядлівага ўладара, як ідэальны правіцель ён быў адзначан у некалькіх літаратурных творах.
Паходжанне і сям'я
правіцьПаходжанне Снофру даволі няяснае. З некаторай упэўненасцю можна казаць толькі пра яго маці, якую звалі Мерэсанх I. Праўда, яе асоба пацверджана не сучаснымі ёй крыніцамі, а надпісам на Палермскім камені, створаным пры 5 дынастыі, і графіці часоў 18 дынастыі. І хоць часам Снофру разглядаецца ў якасці сына свайго папярэдніка Хуні, дагэтуль ні для яго, ні для Мерэсанх I не ўдалося даказаць якой-небудзь сямейнай сувязі з Хуні.[3] І таму ўжэ ў 60-я гг. XX ст. П'ер Мантэ выказаў здагадку, што Снофру не быў царскім сваяком, а пачынаў кар'еру як правінцыяльны чыноўнік з мясцовасці Бені Хасан. Падставай для такога меркавання стала назва мясцовасці "Менат-Снофру" ў пахавальным храме піраміды Снофру ў Медуме. З другога боку, у самом Бені Хасане ў некаторых грабніцах упамінаецца месца з назвай Менат-Хуфу. Мантэ дапусціў, што гэта адна і тая ж мясцовасць, якая была перайменавана пасля ўзыходжання на трон наступнага цара, Хуфу (Хеопса), які таксама паходзіў адсюль.[4] Аднак гэтыя разважанні не пацверджаны доказамі і застаюцца толькі гіпотэзай.
Адзіная вядомая жонка Снофру — Хатэпхерэс I, якая аднак не насіла тытула "царскай жонкі", і таму лічыцца, што яна была толькі наложніцай. Ад гэтай сувязі нарадзілася двое сыноў, адзін з якіх быў наступны цар Хеопс, а другі па апошніх дадзеных, магчыма, быў Каваб, якога дагэтуль былі разглядалі як Хеопсава наследнага прынца.[5]
Яшчэ некалькі дзяцей нарадзілася ад невядомых жонак. Сыны былі Рахатэп, Нефермаат, Анхаф (якога аднак Райнер Штадэльман лічыць сынам Хеопса), Нечэраперэф, а таксама, магчыма, Ранефер, Канефер і Ійнефер. Акрамя таго, быў яшчэ адзін прынц, чыё імя да нас не дайшло. Ён вядомы толькі дзякуючы сваёй манументальнай мастабе — грабніцы M17 у Медуме. Дочкі былі Хатэпхерэс, жонка Анхафа, а таксама Неферткау і Нефертнісу. Мерытытэс I, Хеопсава жонка, таксама лічыцца дачкой Снофру. Згодна з навейшымі меркаваннямі яна магла быць не дачкой, а жонкай ці наложніцай Снофру, якая пасля яго смерці стала жонкай Хуфу.[5]
Піраміды Снофру
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Працягласць праўлення 29 гадоў.
Зноскі
- ↑ Alan H. Gardiner: The royal canon of Turin. Рысунак 2; такая форма картуша выкарыстана тут пад уплывам іератычнага напісання з Турынскага папіруса. Ужыванне адкрытых картушаў бярэ пачатак у іератыцы. Розныя выпадкі з наяўнасцю/адсутнасцю пэўных элементаў імені звязаны з пашкоджаннямі матэрыялу папіруса.
- ↑ Гады паводле Schneider: Lexikon der Pharaonen.
- ↑ Wolfgang Helck: Geschichte des alten Ägypten.(= Handbuch der Orientalistik. Abt. 1: Der Nahe und Mittlere Osten. Bd. 1). Brill, Leiden/ Köln 1981, S. 51–52, (Onlineversion).
- ↑ Pierre Montet: Géografie de l'Égypte ancienne. Deuxième partie: To-chemâ, la Haute Égypte. Paris 1961, S. 160, (PDF; 11,0 MB).
- ↑ а б Roman Gundacker: Ein Beitrag zur Genealogie der 4. Dynastie. In: Sokar. Nr. 16, 2008, S. 22–51.
IV дынастыя | ||
Папярэднік: Хуні |
фараон Егіпта каля 2639 — 2604 гг. да н.э. |
Пераемнік: Хуфу |