Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—10 см з загнутым уніз краем, акругла-пукатая, потым лейкападобная. У рыжыка хваёвага афарбоўка шапкі маркоўна-рыжая з канцэнтрычнымі кругамі, мякаць шчыльная з аранжавым млечным сокам, са смалістым смакам і пахам, на зломе зелянее. У рыжыка яловага — больш бледная, зеленавата-рыжая, мякаць крохкая. Пласцінкі прырослыя, жоўта-аранжавыя, пры дакрананні і на зломе бурэюць. Ножка цыліндрычная, усярэдзіне пустая. Споры шырокаавальныя, светла-крэмавыя.
Каштоўны ядомы грыб, які выкарыстоўваецца ў салёным або марынаваным выглядзе.
Зноскі
- Рыжык // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
- Рыжык // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 495. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 168—169. — 192 с. — 60 000 экз.
- Рыжик (гриб) // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Сержанина Г. И. Шляпочные грибы Белоруссии. Определитель и конспект флоры (руск.) / Г. И. Сержанина. — Мн.: Наука и техника, 1984. — С. 9—10, 195—197, 360—367. — 407 с. — 5 000 экз.
- Рыжо́к, ры́жык, малача́й далікатэсны — Lactarius deliciosus (Fr.) S.F.Gray // Грыбы і грыбная кулінарыя: папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін — Мн.: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 211—212. — 392 с. + прык. 50 с. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.