Роджэр Уолкат Сперы

Роджэр Уолкат Сперы (англ.: Roger Wolcott Sperry, 20 жніўня 1913, Хартфард, Канектыкут, ЗША — 17 красавіка 1994, Пасадэна, Каліфорнія, ЗША) — нейрапсіхолаг, прафесар псіхабіялогіі, які атрымаў у 1981 годзе разам з Дэвідам Х’юбелам і Торстэнам Візелем Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне «за адкрыцці, якія датычацца функцыянальнай спецыялізацыі паўшар’яў галаўнога мозгу»[6][7][8][9][10].

Роджэр Уолкат Сперы
англ.: Roger Wolcott Sperry
Дата нараджэння 20 жніўня 1913(1913-08-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1994(1994-04-17)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Francis Bushnell Sperry[d][3]
Род дзейнасці псіхолаг, неўролаг, урач, выкладчык універсітэта, фізіёлаг
Навуковая сфера нейрапсіхалогія[d]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Paul A. Weiss[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сперы нарадзіўся ў горадзе Хартфард, штат Канектыкут у сям’і Фрэнсіса Бушнэла і Фларэнцыі Крэмер Сперы. Яго бацька працаваў у банкаўскай сферы, а яго маці выкладала ў бізнес-школе. Яго сям’я належала да вярхушкі сярэдняга класа, дзе асаблівая ўвага надавалася паспяховасці[11]. У Роджэра быў адзін брат, Расэл Луміс. Іх бацька памёр, калі Роджэру было 11 гадоў. Пасля гэтага яго маці стала памочнікам дырэктара ў мясцовай сярэдняй школе.

У 1937 годзе Сперы скончыў Оберлін-каледж. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне заалогіі ў Чыкагскім універсітэце ў 1941 годзе. Пасля гэтага ён займаўся даследаваннямі разам з Карлам Лэшлі ў Гарвардзе.

У 1949 годзе Сперы ажаніўся з Нормай Гэй Дэўпры. У іх нарадзіліся сын, Глен Майкл, і дачка, Джанэт Хоўп[12].

У 1954 годзе Сперы заняў месца прафесара ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, дзе правёў найбольш вядомыя з сваіх эксперыментаў.

Аўтар навуковых прац па нейрафізіялогіі зроку, функцыянальнай спецыялізацыі паўшар’яў галаўнога мозга чалавека.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1960), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1963), Лонданскага каралеўскага таварыства, Папскай акадэміі, замежны член Расійскай АН (1988).

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. а б Roger Wolcott Sperry // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Roger Wolcott Sperry // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Geni.com — 2006.
  4. www.pas.va
  5. NNDB — 2002.
  6. Voneida, T. J. (1997). «Roger Wolcott Sperry. 20 August 1913—17 April 1994: Elected For.Mem.R.S. 1976». Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society 43: 463. doi:10.1098/rsbm.1997.0025
  7. Miller, J. G. (1994). «Roger Wolcott Sperry. Born August 20, 1913--died April 17, 1994». Behavioral science 39 (4): 265—267. PMID 7980367
  8. Trevarthen, C. (1994). «Roger W. Sperry (1913—1994)». Trends in Neurosciences 17 (10): 402—404. doi:10.1016/0166-2236(94)90012-4
  9. Hubel, D. (1994). «Roger W. Sperry (1913—1994)». Nature 369 (6477): 186. doi:10.1038/369186a0. PMID 8183336
  10. Bogen, J. E. (1999). «Roger Wolcott Sperry (20 August 1913-17 April 1994)». Proceedings of the American Philosophical Society 143 (3): 491—500. PMID 11624452
  11. Antonio E. Puente, «Roger Wolcott Sperry (1913—1994)»(недаступная спасылка), American Psychologist, 1995
  12. Puente, Antonio (November 1995). American Psychologist. Obituaries.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Роджэр Уолкат Сперы