Піліп Ягоравіч Рыбакоў
адзін з кіраўнкоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі
Піліп Ягоравіч Рыбакоў (19 кастрычніка 1895, вёска Рыбакі, Гарадоцкі раён — 26 мая 1966) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.
Піліп Ягоравіч Рыбакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1966 (70 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род войскаў | партызан і падпольшчык[d] |
Бітвы/войны |
Біяграфія
правіцьЗ 1918 года ў Чырвонай Арміі. З 1926 года на гаспадарчай рабоце. З 1936 года старшыня Гарадоцкага райвыканкама. Член КПСС з 1939 года. У партызанах з ліпеня 1941 года: камандзір групы, атрада, у верасні 1942 — лістападзе 1943 гадоў камісар партызанскай брыгады М. І. Кутузава, адначасова ў чэрвені 1942 — лістападзе 1943 гадоў сакратар Гарадоцкага падпольнага РК КП(б)Б. Да 1957 года старшыня Гарадоцкага, Талачынскага, Лепельскага раённых выканаўчых камітэтаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—1951 гадах.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.