Нарачанская аперацыя

Нарачанская аперацыя — спроба наступлення расійскага войска Заходняга і Паўночнага франтоў 5 сакавіка — 17 сакавіка 1916 г. (18 сакавіка — 30 сакавіка па старым стылі) у ваколіцах Дзвінска і возера Нарач пад час Першай Сусветнай вайны.

Першая сусветная вайна
Дата 5(18) — 17(30) сакавіка 1916 года
Месца Паўночны захад Расіі
Вынік Нявызначаны
Праціўнікі
Сцяг Расійскай імперыі Расійская імперыя Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Сілы бакоў
2-я армія (350 000 салдат) 10-я армія (175 000 салдат)
Страты
65 000 забіта і паранена 40 000 забіта і паранена
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наступ распачаўся на просьбу саюзнікаў, у сувязі з іх цяжкім становішчам пад Вердэнам (Бітва пад Вердэнам). Мэта аперацыі — разгром 8-й і 10-й нямецкіх армій.

Аперацыя пачалася наступленнем 5-й арміі Паўночнага фронту з раёна паўночней Дзвінска і 2-й арміі Заходняга фронту з поўначы і поўдня возера Нарач на Свянцяны і Вількамір. Дапаможныя ўдары наносілі 12-я расійская армія Паўночнага фронту на Баўск, Шэнберг, 1-я армія Заходняга фронту на Відзы, Дукшты, і 10-я армія Заходняга фронту на Вільню. Пры поспеху была магчымасць адкінуць кайзераўскія войскі за межы Расійскай Імперыі.

З-за слабай артпадрыхтоўкі, расійскія войскі здолелі прасунуцца на 2-3 км толькі на відзенскамі і нарачанскіх накірунках. Найлепш пашчасціла 2-й арміі — яна ўклінілася ў 10-ю нямецкую армію на поўнач Нарачы на 2-9 км. Большага развіцця наступ не меў, не гледзячы на працяглыя атакі расійскіх войскаў. Дадатковым чыннікам стала і вясенняя бездараж, што не дазволіла своечасова падвозіць рэзервы і боезапас.

Беспаспяховая Нарачанская аперацыя аднак дазволіла на 2 тыдні спыніць наступ немцаў на Вердэн. Нямецкія часткі так патрэбныя на Заходнім фронце таксама не былі пераведзены супраць англійска-французскіх армій.

Перад падзеямі

правіць

На 1916 г. краіны Антанты планавалі ўзгодненыя наступы супраць Германіі, на Заходнім фронце — 1 ліпеня, на Усходнім — 15 чэрвеня.

Але поспехі герм. войск пад крэп. Вердэн у лютым 1916 вымусілі французскае камандаванне звярнуцца да ўсіх саюзных камандаванняў з просьбай пачаць свае наступы як мага хутчэй, каб палегчыць становішча франц. войск.

Руская стаўка пачала выпрацоўваць план паскоранага наступу на паседжанні камандуючых франтамі 24.2.1916.

Было пастаноўлена пачаць аперацыю адразу пасля сканчэння перагруповак (18 — 20 сакавіка), і наносіць галоўны ўдар левым флангам Паўночнага фронту (ген. Курапаткін) і правым флангам Заходняга фронту (ген. Эверт).

Галоўны ўдар

правіць

На кірунак галоўнага ўдару прызначаліся:

Ген. Рагоза падзяліў на тры групы[заўв 1]:

У рэзерве заставаліся: 3 Каўказскі корпус (ген. Ірман), 15АК (ген. Торклус), 36АК (ген. Караткевіч).

Дапаможныя ўдары

правіць

Галоўнаму ўдару мусілі судзейнічаць дапаможныя ўдары:

Развіццё

правіць

Удалы наступ ад Дзвінску — воз. Нарач на Коўну не толькі прарываў герм. фронт, але, пры некаторым поспеху, адрэзваў віленскую групоўку герм. войск і ад Коўны, і ад пераправаў праз Нёман.

У выпадку ўдачы прарыву планавалася ўдарамі на Свянцяны — Вількамір і  — на Панявеж канчаткова разбіць германскія і 10А (ген. Эйхгорн) і адкінуць іх за старую расійскую мяжу[2][3].

Сілы бакоў

правіць

Рускія войскі

правіць

Паўночны фронт

правіць

12А — 1 корпус (фактычна);  — 5 дывізій;  — 1 корпус, 1 дывізія;

 — 10 корпусаў; 350 тыс. чал., 1000 гармат; 10А — ?.

Германскія войскі

правіць

10А — 10 дывізій; 75 тыс. чал., 400 гармат[заўв 2].

Наступ

правіць

Пачатку наступу папярэднічала 2-дзённая артпадрыхтоўка, наймацнейшая дасюль на Усходнім фронце, але вельмі недакладная[6].

18(5) сакавіка

правіць

Першыя атакі на ўчастках і [5].

Фактычны ўдар у наносілі флангавыя групы, група ген. Плешкова — на поўнач ад чыгункі Паставы — Свянцяны, група ген. Балуева — між азёрамі Нарач і Вішнеўскае.

1СібК прарваў было пазіцыі герм. 21АК, але не быў падтрыманы, панёс вялікія страты (1 Сіб. дыв. — 7612 чал.) і адступіў. Іншыя часткі таксама панеслі цяжкія страты (напр., 22 пд 1АК — 8900 чал.).

У 14 корпус разам са сваім узмацненнем дзейнічаў у кірунку Відзаў, дасягнуў мясцовага поспеху коштам вялікіх страт (да 12 тыс. чал.).

Часткі 10А вялі баі мясцовага значэння ў кірунку Крэва — Ашмяны.

19(6) сакавіка

правіць

Паўторныя безвыніковыя атакі .

21(8) сакавіка

правіць

Паўторныя безвыніковыя атакі . Мясцовы поспех у групе ген. Балуева[заўв 3], 5АК выбіў германцаў з Паставаў, узята 1,8 тыс. палонных.

Першыя атакі на ўчастку Паўночнага фронту[5]. Часткі безвынікова наступалі 21(8)—25(12).3.1916 ад Якабштата. Дзеянні 12А абмежаваліся атакай 6СібК (ген. Куртэнгоф).

25(12) сакавіка

правіць

Спынены атакі частак .

28(15) сакавіка

правіць

З-за поўнай немагчымасці працягваць наступ у наяўных метэаралагічных умовах, Стаўка загадала спыніць наступ, не выкарыстаўшы ўсіх наяўных рэзерваў[заўв 4].

Пасля наступу

правіць

Артылерыйскія баі вяліся на гэтым участку фронту і ў красавіку. У ноч на 28(15).4 герм. 10А кароткім ударам выбіла з Паставаў рус. 5АК, аднавіўшы такім чынам становішча перад пачаткам аперацыі. Рускія войскі былі атакаваны фасгенам, ад якога не баранілі газавыя маскі старога ўзору. Толькі штыкавая контратака Віцебскага і Калыванскага палкоў адхіліла захоп усёй карпусной артылерыі. Страты рускіх войск ~10,8 тыс.[7]

10.5(27.4) германцы атакавалі 14 корпус, але безвынікова[7].

Фактычны ўдзел у аперацыі бралі ~4 корпусаў Паўночнага і ~8 корпусаў Заходняга фронту[2]. Фактычныя сілы германскага боку вядомыя слаба, ацэнкі колькасці герм. войск на рускім фронце вагаюцца ў межах 500—600 тыс. чал.[8]

Наступ быў дрэнна падрыхтаваны, пачаты дачасна, з незавершанай канцэнтрацыяй войскаў, падрыхтоўка войскаў не была скончана[9]. Не мелася належнага забеспячэння — не была сваечасова падцягнута дастатковая колькасць артылерыі, не быў створаны дастатковы запас снарадаў, размяшчэнне артылерыі аказалася няўдалым.

Рускія войскі дзейнічалі ў адп. з састарэлай тактыкай прарыву, густымі масамі супраць бетонных умацаванняў, калючага дроту, пад моцным кулямётна-артылерыйскім агнём. Наступ вёўся ў азёрна-балоцістым раёне, у час веснавой адлігі[заўв 5]. Кіраванне войскамі было слабым і неэфектыўным[заўв 6], корпусы атакавалі паасобку, у розны час, без агульнай сувязі між сабою. Такім чынам, гераізм рускіх войскаў, прызнаваны і герм. бокам[8], не даў ніякіх вынікаў, і былі панесены вельмі цяжкія страты ў людзях.

Страты

правіць

Расійскія войскі

правіць

Розныя крыніцы называюць наступныя лічбы:

Германскія войскі

правіць

Розныя крыніцы называюць наступныя лічбы:

  • 20 тыс.[6]
  • 10 тыс.: 10А — 10 тыс.[1]

Вынікі

правіць

Аперацыя паказала, што чаканае зніжэнне баяздольнасці рускіх войскаў не адбылося, пытанне аб паніжэнні колькасці германскіх войскаў на рускім фронце было знята, і, наадварот, пасля аперацыі на поўначы ад Палесся былі перакінуты некаторыя германскія часткі, якія ўзмацнялі аўстра-венгерскі фронт.

На Заходнім фронце пад крэп. Вердэн германскія атакі спыніліся на працягу 22 — 30.3.1916, што супадае з часам рускага наступу[10]. Падчас аперацыі германскія войскі атрымлівалі падмацаванні, аднак, планаванага адцягвання германскіх войскаў з Заходняга фронту не адбылося[11]. Наадварот, на працягу сакавіка — красавіка 1916 у Францыю з Расіі былі адпраўлены германскія Альпійскі корпус, 3 гв. пд, 103 пд. Такім чынам, аперацыя стала поўнай няўдачай для рускага боку, хоць і дапамагла, верагодна, французскаму боку.

Дух і ўпэўненасць рускага камандавання пасля гэтай няўдачы ўпалі надзвычай нізка, што адбілася і на кіраванні летнім наступам Заходняга фронту[10]. На паседжанні камандуючых франтамі 14(1).4.1916, прысвечаным перспектывам кампаніі 1916 г., ген. Курапаткін і ген. Эверт выказаліся за поўную пасіўнасць, што цалкам падтрымаў і запрошаны на паседжанне ген. Іваноў[12].

Маршал Петэн у сваёй працы «Вердэн» (1929) не згадаў гэтай аперацыі рускіх войскаў. У нарысе Вердэнскай бітвы (1929) ён ізноў праігнараваў гэту аперацыю, і падкрэсліў, што першую дапамогу французскія войскі атрымалі ад італьянскага наступу на р. Ісонза[13].

Заўвагі

правіць
  1. Паводле Керсноўскага[1], цалкам непатрэбна і шкодна.
  2. Германскае войска мела безумоўную перавагу ў цяжкой артылерыі[4]. Падчас аперацыі германскія войскі ўвесь час атрымлівалі падмацаванні (Людэндорф, паводле Заянчкоўскага[5]). Напр., на ўчастку воз. Дрысвяты — воз. Вішнеўскае з паказанняў палонных вынікала наяўнасць 12 1/2 пяхотных і 4 кавалерыйскіх дывізій[5].
  3. Поспех часам прыпісваецца дзеянням пад прыкрыццём туману[6].
  4. Паводле іншых звестак, 30(17).3.1916[5].
  5. Керсноўскі адзначае[9], што «пяхота правальвалася ў ваду вышэй кален, а гарматы пры стрэлах сядалі ў гразь па восі колаў».
  6. Напрыклад, штодня ў штаб 2А паступала да 3 тыс. «уваходзячых» дакументаў[9].
  7. Напрыклад, страты 2А выкладаліся так — 20 тыс. забітых, 65 тыс. параненых, 5 тыс. зніклі без звестак[9].
  8. Але гэтыя дадзеныя, магчыма, тычацца толькі першых дзён наступу.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Зайончковский А. М. Первая мировая война 1914—1918. [1926?] С. 509—512.
  • Керсновский А. А. История Русской армии. [1933?] В 4 т. Т. 4. — М.: [?]. С. 29 — 25.
  • Michael Duffy. The Battle of Lake Naroch, 1916
  • Селіванаў П. Нарачанская аперацыя 1916 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 278—279. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Камінскі М. І. Нарачанская аперацыя 1916 // БелСЭ, Т. 7. с. 395—396.
  • Нарочская операция 1916 // Военный энциклопедический словарь. — М., 1982.

Спасылкі

правіць