Мешхед
Мешхед (перс.: مشهد) — другі горад у Іране пасля Тэгерана паводле колькасці насельніцтва. Знаходзіцца ў даліне ракі Кешэфруд. Адміністрацыйны цэнтр астана Харасан. Чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандлёва-прамысловы цэнтр.
Горад
Мешхед
مشهد
| ||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва
правіць2 772 287 жыхароў (2011). Каля 95 % насельніцтва — персы.
Геаграфія і клімат
правіцьПлошча горада і яго наваколляў перавышае 27000 квадратных кіламетраў. Ён размешчаны прыблізна ў дзевяцістах кіламетрах ад сталіцы Ірана, Тэгерана, на паўночным усходзе краіны. Знаходзіцца недалёка ад горных мясцовасцей Хезер-Дары і Гарэ-Даг на вышыні прыблізна 980 метраў.
Клімат Мешхеда | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 6,7 | 8,6 | 14,1 | 20,8 | 26,8 | 32,4 | 34,4 | 32,8 | 28,8 | 22,0 | 15,8 | 9,6 | 21,0 |
Сярэдні мінімум, °C | −5,1 | −2,9 | 2,3 | 7,9 | 11,8 | 15,6 | 17,9 | 15,3 | 10,4 | 5,4 | 1,3 | −2,7 | 6,4 |
Норма ападкаў, мм | 33 | 36 | 52 | 48 | 25 | 3 | 0 | 0 | 1 | 11 | 15 | 26 | 250 |
Крыніца: World Climate |
Прамысловасць
правіцьТэкстыльная, дрэваапрацоўчая, цэментная, харчасмакавая, гарбарная, металаапрацоўчая. Дыванаткацтва.
Архітэктура
правіцьСвяшчэнны горад мусульман-шыітаў. Культавы ансамбль (12-19 ст.) вакол магілы імама Рэзы, у тым ліку 5 медрэсэ, мячэць Гахаршад (15 ст.). Паблізу Мешхеда — магіла персідскага і таджыкскага паэта Фірдаўсі, мячэці маўзалеі 14-17 ст.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 327. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мешхед
- Афіцыйная старонка Архівавана 9 чэрвеня 2007.