Летнія Алімпійскія гульні 1944
XIII летнія Алімпійскія гульні
XIII летнія Алімпійскія гульні згодна з рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), прынятым у чэрвені 1939 года, былі запланаваны да правядзення ў 1944 годзе ў Лондане. Лондан у барацьбе за права правядзення Гульняў апярэдзіў Рым, Дэтройт, Лазану, Афіны, Будапешт, Хельсінкі і Манрэаль. У сувязі з пачаткам Другой сусветнай вайны Гульні былі адменены. Лондан прыняў першыя пасляваенныя Гульні 1948 года, прычым атрымаў гэтае права без выбараў.