Конрад Геснер (ням.: Conrad Gesner, таксама Konrad Gessner, Konrad Geßner, Conrad Gessner, Conrad Geßner, Conrad von Gesner, Conradus Gesnerus; 26 сакавіка 1516, Цюрых — 13 снежня 1565, там жа) — швейцарскі прыродазнавец, філолаг і бібліёграф.

Конрад Геснер
Conrad Gesner
Дата нараджэння 26 сакавіка 1516[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 1565[1] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, заолаг, альпініст, урач, бібліёграф, выкладчык універсітэта, біёлаг, батанік, арнітолаг, пчаляр, натураліст
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як аўтар адной з першых класіфікацый раслін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Назвы раслін, апісаных ім, могуць адзначацца скарачэннем «Gesner»

З пункту гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры навуковыя назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 г., не лічацца сапраўды апублікаванымі, і ў сучаснай навуковай літаратуры гэта скарачэнне практычна не сустракаецца.


Біяграфія

правіць

З 1537 прафесар у Лазане, з 1541 урач у Цюрыху, дзе памёр ад чумы.

Аўтар «Гісторыі жывёл» (т. 1-5, 1551—1587) — першай заалагічнай энцыклапедыі таго часу. Зыходзячы ў асноўным з класіфікацыі Арыстоцеля, Геснер падрабязна апісаў жывёл у такім парадку: чацвераногія жывародныя і яйцакладныя, птушкі, рыбы і водныя жывёлы, змеі і насякомыя. У кожным томе матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку назваў жывёл; некаторыя роднасныя формы групуюцца вакол адной тыпавой жывёлы. Праца Геснера адыграла вялікую ролю ў распаўсюдзе і сістэматызацыі заалагічных ведаў. На працягу больш за 100 гадоў яна неаднаразова перавыдавалася і перакладалася. Геснер збіраў і вывучаў таксама расліны. Выдаў сачыненні па філалогіі. Аўтар першага універсальнай бібліяграфічнай працы «Усеагульная бібліятэка» (1545-55).

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Геснер Конрад // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

правіць
  • Matthias Freudenberg: Ges(s)ner, Konrad. In: Biographisch-Bibliographisches Kirchenlexikon (BBKL). Band 15, Bautz, Herzberg 1999, ISBN 3-88309-077-8, Sp. 635—650.

Спасылкі

правіць