Зубнік двухгадовы
Зу́бнік двухгадовы[2][3] (Crepis biennis) — від кветкавых раслін з роду Зубнік (Crepis) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Зубнік двухгадовы | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьДвухгадовая, зрэдку аднагадовая травяністая расліна вышынёй 60—100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце простае, апушанае знізу. Сцябловае лісце чаргаванае, сцяблоабдымнае, з зубчастымі вушкамі, ніжняе — у прыкаранёвай разетцы, шурпатае, струга-перыста-раздзельнае. Кветкі жоўтага колеру ў кошыках дыяметрам 2—5 см, сабраных у агульныя шчытападобныя суквецці. Плод — сямянка (даўжынёй 4—6 мм) з чубком.
Арэал і экалогія
правіцьЕўрапейскі від, занесены ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца рэдка. Расце на ўзлесках, лясных лугах, палянах, у хмызняку і зрэджаных лясах, на аблогах і каля дарог. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Святлолюбівая расліна[4]. Мезафіт, мезатроф і эўтроф[4]. Расліна ядавітая[4].
Зноскі
- ↑ Linnæi C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 2. — С. 807.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Скерда двулетняя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
правіць- Ляховіч І. М. Зубнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 378.
- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Е. Г. Бобров и Н. Н. Цвелев. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1964. — Т. XXIX. — С. 638—639. — 796 с. — 2 200 экз.
Спасылкі
правіць- Скерда двулетняя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Скерда Архівавана 24 снежня 2019. // Праект «Архив природы России» (руск.)