Аляксандр Тадзівонавіч Гурнік
Аляксандр Тадзівонавіч Гурнік (нар. 16 верасня 1981) — беларускі блогер, аўтар блога «Беларусь у акне». Палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].
Аляксандр Тадзівонавіч Гурнік | |
---|---|
Род дзейнасці | відэаблогер, палітычны вязень |
Дата нараджэння | 16 верасня 1981 (43 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьРодны горад Аляксандра — Кохтла-Ярвэ, Эстонія. Скончыў зоаветэрынарны тэхнікум у Смілавічах, пазней навучаўся ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Аляксандр Гурнік ствараў відэаблог «Беларусь у акне», дзе гумарыстычна пераказваў змест беларускіх навін.
Да затрымання працаваў агентам па нерухомасці.
Палітычны пераслед
правіцьАляксандр Гурнік быў затрыманы 12 жніўня 2022, тады ён трапіў пад хвалю збіцця і катаванняў на Акрэсціна, быў моцна збіты (медыцынская экспертыза зафіксавала на яго целе на 47 гематом), па факце чаго звяртаўся ў Следчы камітэт з мэтай завядзення адпаведнай крымінальнай справы, але, як і ў іншых падобных выпадках, атрымаў адмову.
У межах ужо крымінальнай справы Аляксандр Гурнік быў затрыманы 29 чэрвеня 2022 года. Тады міліцыя паспрабавала трапіць у яго кватэру з дапамогай кувалды, але супрацоўнікі не змаглі выбіць дзверы, таму супрацоўнікі ГУБАЗіК залезлі да яго дамоў праз акно, пасля чаго Аляксандр быў збіты. Падзеі затрымання былі запісаны на відэа і пазней апублікаваны ў адным з прыўладных тэлеграм-каналаў[2]. Крымінальную справу на Аляксандра завялі па двух артыкулах: па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
Праз два тыдні пасля затрымання, 13 ліпеня 2022 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі ПЭН-цэнтр, Аляксандр Гурнік быў прызнаны палітычным зняволеным[3].
Зноскі
- ↑ АЛЯКСАНДР ГУРНІК (бел.)
- ↑ В Минске силовики задержали блогера Александра Гурника, разбив для этого окно его квартиры Архівавана 9 кастрычніка 2022. (руск.)
- ↑ Заява праваабаронцаў аб прызнанні 16 новых палітычных зняволеных (бел.)
Спасылкі
правіць