Акадэмія Вампу (кіт. трад. 中華民國陸軍軍官學校, спр. 中华民国陆军军官学校, піньінь Zhōnghúa Mīngúo Lùjūn Jūnguān Xúexiào або скарочана кіт. трад. 陸軍官校, спр. 陆军官校, піньінь Lùjūn Guānxiào, кіт. трад. 陸官, спр. 陆官, піньінь Lùguān) — заснаваная Сунь Ятсенам ваенная школа для падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі Кітайскай Рэспублікі. У цяперашні час — ваенна-навучальная ўстанова Узброеных Сіл Тайваня.

Акадэмія Вампу
Выява лагатыпа
Заснаваны 16 чэрвеня 1924
Краіна
Размяшчэнне
Сайт cma.edu.tw
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Была створана Сунь Ятсенам у супрацоўніцтве з камуністамі ў маі 1924 блізу горада Гуанчжоу ў вусці ракі Чжуцзян на востраве Хуанпу (на мясцовым кантонскім дыялекце гэта назва вымаўляецца як «Вампу»), ад якога і атрымала назву. Афіцыйна адкрыта 16 чэрвеня 1924, першыя заняткі пачаліся 1 мая таго ж года.

Узначаліў акадэмію Чан Кайшы, яго намеснікам па палітычнай частцы быў Чжоу Эньлай. Вялікую дапамогу ў арганізацыі і працы ўстановы аказалі савецкія ваенныя спецыялісты на чале з П. А. Паўлавым, а затым, пасля яго гібелі ў ліпені 1924, В. К. Блюхерам (Галіным). У арганізацыі прымалі ўдзел А. І. Чарапанаў (галоўны саветнік) і М. М. Барадзін (палітычны саветнік Гаміньдана), а ў распрацоўцы яе вучэбнай праграмы — І. Б. Разгон, І. К. Мамаеў, А. С. Бубнаў, М. І. Дратвін, М. П. Сахноўская і іншыя.

У 1924—1926 гадах акадэмія падрыхтавала 4258 афіцэраў. Выпускнікі гулялі важную ролю як у Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі Гаміньдана, так і ў Камуністычнай Чырвонай арміі Кітая, якая ўтварылася пасля разрыву паміж Гаміньданам і камуністамі. Баявое хрышчэнне навучэнцаў прайшло ў Паўночным паходзе 1926—1927.

Пасля Паўночнага паходу акадэмія ў пачатку 1927 года была пераведзена ва Ухань, а ў 1928 годзе ў новую сталіцу Кітая Нанкін. Падчас япона-кітайскай вайны ўстанова эвакуіравана ў Чэнду.

Пасля паразы Гаміньдана ў грамадзянскай вайне акадэмія была адноўлена на Тайвані ў Гаасюне як Ваенная акадэмія Кітайскай Рэспублікі.

Літаратура

правіць
  • Черепанов А. И. Записки военного советника в Китае. — М.: Наука, 1964.
  • Черепанов А. И. Поле ратное мое. — М.: Воениздат, 1984.
  • Наумов С. Н., Школа Вампу, в кн.: Советские добровольцы о первой гражданской революционной войне в Китае, М., 1961.

Спасылкі

правіць