Сулейманавы горы
Сулейма́навы го́ры[1] (пушту: د سليمان غر da Sulaimān Ğar, урду: کوه سليمان, англ.: Sulaiman Mountains) — ускраінныя горы на ўсходзе Іранскага нагор’я ў Пакістане (паўночныя адгор’і ў Афганістане).
Сулейманавы горы | |
---|---|
пушту د سليمان غر, урду کوه سليمان | |
Краіны | |
Найвышэйшая вяршыня | Тахт-і-Сулейман |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дуга Сулейманавых гор паміж Памірскім і Квета-Пішынскім вузламі скучвання складаецца з сістэмы субмерыдыянальна выцягнутых на 600 км паралельных хрыбтоў пры шырыні каля 300 км, амаль аднавышынных (выш. 1800—2100 м), раздзеленых пласкагор’ямі і скразнымі далінамі. Найбольшая вышыня (3441 м) на масівах Абашта-Цукай і Тахты-Сулейман («Трон Саламона»). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, змятых у складкі ў кайназоі. Стромка абрываюцца да даліны ракі Інд. Моцна сейсмічныя. Адносна плоская і нізінная Дэльта Інда размешчана на ўсход ад гор[2].
Клімат сухі, субтрапічны. Паўночна-ўсходнія схілы пад уплывам летняга мусону. Пераважаюць ландшафты сухіх стэпаў і пустынь. На ўсходзе і паўночным усходзе вышынная занальнасць. Лясная і кустовая расліннасць (дуб, хвоя Жарардзі, ядловец мнагаплодны).
У рачных далінах паліўное земляробства, садаводства.
Зноскі
Літаратура
правіць- Яротаў А. Я. Сулейма́навы го́ры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сулеймановы горы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Сулейма́новы го́ры // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.