Перайсьці да зьместу

Камянецкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Камянецкі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Берасьцейская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Камянец
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940 году[1]
Старшыня райвыканкаму Валянцін Зайчук[d]
Насельніцтва (2018)
34 954[2] (12-е месца)
Шчыльнасьць 20,7 чал./км² (8-е месца)
Нацыянальны склад беларусы (83,2%),
украінцы (7,4%),
расейцы (6,7%),
палякі (1,7%),
іншыя (1%)[3]
Плошча 1687,11[4] км² (10-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 198[1] м
 140—170[1] м
Месцазнаходжаньне Камянецкага раёну
Камянецкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Тэлефонны код +375 1631[5]
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Камяне́цкі раёнадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Плошча 1687,11[4] км². Насельніцтва на 2018 год — 34 954 чалавекі[2], у тым ліку гарадзкога 13,4 тысячы чалавек[2]. Цэнтар раёну — горад Камянец.

Раён уключае горад Высокае і 234 сельскія населеныя пункты, якія адносяцца да 13 сельскіх саветаў: Агародніцкі, Белавескі, Відамлянскі, Войскі, Воўчынскі, Вярховіцкі, Дзьмітравіцкі, Камянюцкі, Навіцкавіцкі, Пелішчанскі, Расьнянскі, Ратайчыцкі, Рэчыцкі.

Камянецкі раён мяжуе з Пружанскім і Кобрынскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці на ўсходзе, з Жабінкаўскім раёнам на паўднёвым усходзе, зь Берасьцейскім раёнам на поўдні, а таксама з Польшчай на захадзе і поўначы.

У паўночнай частцы Камянецкага раёну знаходзіцца нацыянальны парк «Белавеская пушча».

Раён утвораны 15 студзеня 1940 году і падзелены 12 кастрычніка гэтага ж году на 14 сельсаветаў: Агародніцкі (у 1962—1964 — 1-ы Агародніцкі), Відамлянскі, Войскі, Дварцоўскі, Дзьмітравіцкі, Мікалаеўскі, Навіцкавіцкі, Падбельскі, Пашукоўскі, Пелішчанскі, Прускаўскі, Ратайчыцкі, Рэчыцкі, Турнаўскі. Пасьля склад раёну зьмяняўся наступным чынам:

Камянецкая вежа

Геаграфічнае становішча

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камянецкі раён разьмешчаны на захадзе Берасьцейскай вобласьці. Тэрыторыя раёну складае 1687,11 км² (5,1% тэрыторыі вобласьці).

На ўсходзе раён мяжуе з Пружанскім і Кобрынскім раёнамі, на паўднёвым усходзе — з Жабінкаўскім раёнам, на поўдні — зь Берасьцейскім раёнам Берасьцейскай вобласьці, на захадзе і поўначы — з Польшчай.

Рака Лясная каля Камянцу

Рэльеф плоска-хвалісты з агульным нахілам з поўначы на поўдзень. Пераважаюць вышыні 140—170 м над узроўнем мора. Раён разьмешчаны ў межах Прыбужанскай раўніны.

Найвышэйшы пункт раёну — 198 м над узроўнем мора — разьмешчаны за 5 км на паўночны захад ад в. Войская.

У нетрах раёну існуюць паклады торфу, гліны, будаўнічых пяскоў, пясчана-жвіровых матэрыялаў.

Асноўнымі воднымі артэрыямі раёну зьяўляюцца Заходні Буг і яго прытокі Лясная і Пульва.

Клімат і расьліннасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэдняя тэмпэратура студзеня -4,6°С, ліпеня +18,4°С.

Зубры ў рэзэрвацыі Белавескай пушчы

Лясы займаюць 27% тэрыторыі, балоты — 1,1%. На поўначы раёну знаходзіцца частка ўгодзьдзяў нацыянальнага парку «Белавеская пушча», у тым ліку адміністрацыйны цэнтар парку (в. Каменюкі).

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 39 143 чал.[7] (перапіс); 2016 год — 35 666 чал.[8]; 2017 год — 35 358 чал.[9]; 2018 год — 34 954 чал.[2]

У 2009 годзе насельніцтва складала 39,1 тысячаў чалавек, у тым ліку гарадзкога 13,8 тысячаў чалавек (35,3%)[10], у тым ліку беларусаў — 83,2%, украінцаў — 7,4%, расейцаў — 6,7%, палякаў — 1,7%, іншых — 1%[3]. Сярод усяго насельніцтва раёну ў працаздольным узросьце 56,3%, маладзейшых за працаздольны ўзрост 17,5%, старэйшых за працаздольны ўзрост 26,2%[11]. На сьнежань 2013 году ў Камянецкім раёне знаходзілася 234 паселішчы, сярод якіх было 175 вёсак з насельніцтвам менш за 50 жыхароў у кожнай[12].

На тэрыторыі раёну працуюць прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў. У тым ліку ААТ «Белавескія сыры», Камянецкі філіял ААТ «Савачкаў прадукт», ААТ «Вярховіцкі крухмальны завод».

Сельская гаспадарка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуюць 18 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў пераважна арыентаваных на малочна-мясную жывёлагадоўлю. У тым ліку ААТ «Белавескі», «Агра-Зарэчча» і «Камянецкая пушча».

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка БерасьцеВысокаеБеласток, аўтадарогі БерасьцеКамянецКаменюкі (Р83), ВысокаеПружаныСлонім (Р85), КамянецЖабінка (Р7), КобрыньКамянецВысокае (Р102), БерасьцеВысокае (Р16).

Адукацыя і культура

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Царква Сьв. Сімеона ў Камянцы

На тэрыторыі раёну дзейнічаюць гімназія, 18 сярэдніх, 8 базавых, 3 пачатковыя школы, 5 школ-садкоў, 2 школы-інтэрнаты, 4 дзіцячыя музычныя школы і школа мастацтваў, сельска-гаспадарчы прафэсійна-тэхнічны каледж, 20 дзіцячых дашкольных установаў, 5 пазашкольных установаў (у тым ліку рэсурсны цэнтар карэкцыйна-разьвіваючай адукацыі і рэабілітацыі, рэсурсны цэнтар інфармацыйных тэхналёгіяў, дзіцячы сацыяльны прытулак).

Працуе 21 дом культуры, 11 сельскіх клюбаў, 43 бібліятэкі. Дзейнічае Музэй прыроды Белавескай пушчы (у в. Каменюкі), філіял абласнога краязнаўчага музэю «Камянецкая вежа», музэй хлебу (у в. Расна). У 2003 годзе ў Белавескай пушчы адкрылася рэзыдэнцыя беларускага Дзеда Марозу.

У сыстэме аховы здароўя ў раёне дзейнічаюць 5 шпіталяў, у тым ліку раённы ў Камянцы і Высокаўскі гарадзкі, 4 амбуляторыі, 21 фэльчарска-акушэрскі пункт, 11 аптэк і аптэчных кіёскаў. Таксама на тэрыторыі раёну знаходзяцца абласная тубэркулёзная бальніца «Вярховічы», здраўніца «Белая вежа».

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 7
  2. ^ а б в г Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ а б Бюлетэнь вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году па Берасьцейскай вобласьці (рас.), С. 31
  4. ^ а б Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.), С. 38 (на 1 студзеня 2012 г.)
  5. ^ Белтэлекам
  6. ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь (рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі БеларусьПраверана 16 траўня 2014 г.
  7. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Бюлетэнь вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году па Берасьцейскай вобласьці (рас.), С. 5
  11. ^ Бюлетэнь вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году па Берасьцейскай вобласьці (рас.), С. 8
  12. ^ Сьвятлана Яскевіч. Цывілізаваная глуш // Зьвязда : газэта. — 12 сьнежня 2013. — № 234 (27599). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  13. ^ Вянок памяці. Марыя Лукашук https://www.svaboda.org/a/vianok-pamiaci-maryja-lukasuk/26972514.html

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]