SIG-Sauer P226
SIG P226 | |
---|---|
Тып | Пісталет |
Краіна паходжаньня | Нямеччына-Швайцарыя |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | з 1980 году |
Характарыстыкі | |
Вага | 802 г (9×19 мм Para) |
Даўжыня | 196 мм |
Даўжыня ствала | 112 мм |
Патрон | 9×19 мм Para |
Від боясілкаваньня | набоі на 12 ці 13 патронаў (.40 S&W, .357 SIG) ці 15,17,18,20 патронаў (9×19 мм Para) |
SIG-Sauer P226 — пісталет, які выпускаецца аднайменнай швайцарска-нямецкай кампаніяй. SIG-Sauer P226 быў распрацаваны ў якасьці зброі для ўзброеных сіл ЗША.
Пісталет SIG-Sauer P226 быў распрацаваны ў 1981 годзе для ўдзелу ў амэрыканскім конкурсе ХМ9 на новы 9 мм пісталет для войска ЗША. Ён уяўляў сабой па сутнасьці пісталет SIG-Sauer P220, які складаўся на ўзбраенні ўзброеных сіл Швайцарыі. Р226 па ўсіх характарыстыках прайшоў конкурс, аднак у выніку саступіў італьянскаму пісталету Beretta 92. Р226 вельмі шырока ўжываецца ў розных краінах, уключаючы краіны Эўропы і ЗША, дзе з канца 1980-х гадоў гэтую зброю закупіла ФБР, берагавая ахова і розныя дэпартамэнты паліцыі. Асобай папулярнасьцю ў ЗША карыстаецца варыянт пісталета Р226 пад магутны патрон .357SIG.
Больш кампактная мадыфікацыя P226 завецца SIG-Sauer P228.
|