Перайсьці да зьместу

Chevelle

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Chevelle

Chevelle у 2007
Гады 1995 — дасюль
Краіна
Месца ўтварэньня Сьцяг ЗША ЗША
Мова ангельская
Жанр пост-грандж
альтэрнатыўны рок
альтэрнатыўны мэтал
гард рок
Выдавец Squint Entertainment[d] і Epic Records[d]
Удзельнікі Піт Лёфлер
Сэм Лёфлер
Былыя ўдзельнікі Мэт Скот
Джо Лёфлер
Дзін Бэрнардыні
Афіцыйны сайт

Chevelleамэрыканскі рок-гурт, які быў утвораны ў Грэйслэйку, Іліной, у 1995 годзе. Першапачаткова гурт складаўся з двох братоў Піта Лёфлера (вакал і гітара), Сэма Лёфлера (ударныя і пэркусія), а таксама Мэта Скота (бас-гітара і бэк-вакал). Пазьней, у 1996 годзе, Скота замяніў брат Сэма і Піта Джо Лёфлер. Калі Джо пакінуў гурт у 2005 годзе, Джэна Ленарда замяніў яго ў якасьці гастралюючага басіста, пакуль яго не замяніў швагер Піта і Сэма, Дзін Бэрнардыні. Пазьней Бэрнардыні пакінуў гурт у 2019 годзе.

Гурт прадаў больш за чатыры мільёны альбомаў толькі ў Злучаных Штатах. Рэліз першага студыйнага альбома гурту, Point#1, адбыўся на невялікім лэйбле пад назвай Squint Entertainment. Другі альбом Chevelle, Wonder What's Next (2002), быў сэртыфікаваны RIAA як плацінавы пасьля дэбюту на 14-м месцы ў амэрыканскім альбомным чарце Billboard 200. This Type of Thinking (Could Do Us In) выйшаў у 2004 і дэбютаваў пад нумарам 8, атрымаўшы залаты статус. З тых часоў Chevelle запісалі яшчэ пяць альбомаў: Vena Sera (2007), Sci-Fi Crimes (2009), Hats Off to the Bull (2011), La Pergola (2014) і апошні the North Corridor (2016). Іншыя рэлізы гурту зьмяшчаюць ў сабе два канцэртных альбомы, DVD-дыскі і зборнік найлепшых песень гурту.

Музычны стыль і ўплыў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанр гурту клясыфікуецца як гард рок, альтэрнатыўны мэтал, пост-грандж, альтэрнатыўны рок і індзі-рок. Дэбютны альбом гурту Point #1 часта апісваецца як альтэрнатыўны мэтал і індзі-рок. Самыя папулярныя альбомы гурту Wonder What's Next і This Type of Thinking (Could Do Us In), абодва маюць уплыў ню-мэталу.

Асноўны музычны ўплыў, як сьцьвярджаюць самі ўдзельнікі гурту, аказалі Helmet, Tool і The Cure. Chevelle часта параўноўвалі з Tool на працягу ўсёй кар’еры, асабліва калі гурт выпусьціў сваё музычнае відэа для "Mia" з удзелам глінянай лялькі на працягу ўсяго відэа, што вельмі падобнае на музычнае відэа Tool для песьні "Sober" або "Prison Sex". Шмат якія музычныя крытыкі заяўлялі, што голас Піта Лёфлера гучыць" трохі" як у Мэйнарда Джэймса Кіна з Tool, а музыку гурту параўноўваюць зь "цёмным" тонам музыкі Tool.

Нягледзячы на частыя параўнаньні з Tool, многія крытыкі, такія як Андры Фарыяс і Эндзі Аргыракіс з Christianity Today, і Робэрт Рыч з Daily Texan, заяўлялі, што Chevelle валодае ўнікальным і непаўторным гучаньнем. The Daily Texan апісвала іхную музыку як "свайго роду кантраляваны хаос, прыгожую цемру, лагоднае бушаваньне слыхавой зоны" і адыйшлі ад параўнаньняў гурту з Tool, заявіўшы, што "Tool заўсёды прымалі свой экспэрымэнтальны кірунак і выпускалі зьедлівыя сацыяльныя камэнтары й крытыку, у той час як Chevelle пішуць прыязныя мэлёдыі з глыбокім сэнсам, але з абэртонамі, лёгка дасягальнымі любым слухачом".

Андрэ Фарыяс з Christianity Today зрабіў агляд першых трох альбомаў Chevelle, усхваляючы гурт, апісваў іхную музыку: "Дужы вакал над дрогкімі гітарамі і моцна стукаючая, нібыта хвалюючае сэрца, бас-партыя".

Цяперашнія ўдзельнікі

  • Піт Лёфлер — гітара, вакал (1995 — дагэтуль)
  • Сэм Лёфлер — ударныя (1995 — дагэтуль)

Былыя ўдзельнікі

  • Мэт Скот — бас-гітара, бэк-вакал (1995–1996)
  • Джо Лёфлер — бас-гітара, бэк-вакал (1996–2005)
  • Дзін Бэрнардыні — бас-гітара, бэк-вакал (2005–2019)

Сэсійныя ўдзельнікі

  • Джэна Леанарда — бас-гітара (2005)

Студыйныя альбомы