Перайсьці да зьместу

Aerosmith

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Aerosmith
Гады 1970 — наш час
Месца ўтварэньня Бостан, ЗША
Мова ангельская
Жанр гард-рок
блюз-рок
глэм-рок
гэві-мэтал
рок-н-рол
Выдавец Columbia Records
Geffen Records
MCA Records
Sony BMG Music Entertainment
Удзельнікі Стывэн Тайлер
Джо Пэры
Брэд Ўітфард
Том Гэмілтан
Джоўі Крамэр
Былыя ўдзельнікі Рэй Табана
Джымі Крэспа
Рык Д’юфэй
Узнагароды і прэміі
www.aerosmith.com

Aerosmith (гут. «Сьміты», па-ангельску: Smits) — амэрыканскі рок-гурт.

Нягледзячы на тое, што «аэрасьмітаўцаў» часта звалі «дрэннымі хлопцамі з Бостану», ні для каго з удзельнікаў гэты горад не зьяўляецца радзімай. Стывэн Таларыка (Тайлер), Джо Пэры і Том Гэмілтан упершыню сустрэліся ў мястэчку Сьюнапі ў канцы 1960-х. Першы прыехаў зь Нью-Ёрку, другі з Масачусэтсу, а трэці зь Нью-Гэмпшыру. У 1970 хлопцы вырашылі зьяднацца ў гурт і заўважылі, што Бостан стане для іх ідэальнай базай. Гітарыст Брэд Ўітфард з бубначом Джоўі Крамэрам дапоўнілі склад гурта, і ў 1973 Aerosmith запісалі свой дэбютны аднайменны альбом.

За наступныя гады гурт выпусьціў шэраг пасьпяховых кружэлак, шмат гастраляваў і карыстаўся вялікай папулярнасьцю, але потым сутыкнуўся з праблемамі наркатычнай і алькагольнай залежнасьці, якія ледзь не паспрыялі распаду. У цяжкі пэрыяд 1979—1984 гадоў Пэры і Ўітфард сышлі з Aerosmith, але шмат у чым дзякуючы высілкам мэнэджара Тыма Колінза арыгінальны склад быў адноўлены, і група фактычна адрадзілася. З тых часоў Aerosmith дабіліся нават большага, чым у 70-я.

Прададзена 150 мільёнаў альбомаў, зь іх 66,5 — у Злучаных Штатах. Гэта самы высокі вынік сярод амэрыканскіх камандаў, якія граюць гард-рок, і другі ў сьвеце пасьля аўстралійцаў AC/DC. Па колькасьці залатых, плятынавых і мультыплятынавых альбомаў, Aerosmith першыя сярод амэрыканскіх груп. 21 песьня «Сьмітаў» трапіла ў Топ-40, 9 займалі першыя месцы ў гіт-парадах мэйнстрыму, гурт атрымаў 4 прэміі Грэмі. Aerosmith зрабілі моцны ўплыў на разьвіцьцё розных музычных кірункаў, спалучаючы ў сваёй творчасьці элемэнты гард-року, гэві-мэталу, глэму і блюзу. У 2001 годзе яны былі ўключаны ў Залю славы рок-н-ролу, а часопіс Rolling Stone і тэлеканал VH1 уключылі іх у сьпіс 100 самых вялікіх музыкаў усіх часоў (100 Greatest Artists of All Time).

Удзельнікі (ад 1973):

Былыя ўдзельнікі:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Aerosmithсховішча мультымэдыйных матэрыялаў