Перайсьці да зьместу

Эльчэ (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эльчэ
Поўная назва Elche Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1923
Горад Эльчэ, Гішпанія
Стадыён Мануэль Мартынэс Валера
Умяшчальнасьць: 36 017
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэгунда
 · 2023—2024 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
elchecf.es (гішп.)

«Эльчэ» (па-гішпанску: Elche Club de Fútbol, S.A.D.) — прафэсійны гішпанскі футбольны клюб з гораду Эльчэ. Клюб быў заснаваны ў 1923 годзе ў выніку зьліцьця ўсіх клюбаў гораду. Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Мануэль Мартынэс Валера», умяшчальнасьцю 36 017 месцаў.

«Эльчэ» быў заснаваны ўлетку 1923 году, пасьля аб’яднаньня ўсіх футбольных камандаў гораду. Першая ў гульня новага клюбу прайшла супраць каманды «Манавар», дзе «Эльчэ» атрымаў перамогу над гаспадарамі поля зь лікам 4:0. Але першым афіцыйным быў матч супраць клюбу «Крэвільлентэ Дэпартыва», дзе «Эльчэ» зноўку быў мацнейшым зь лікам 2:0. Свой першы сэзон 1929—1930 гадоў клюб правёў у Тэрсэры, дасягнуўшы прасоўваньня ў Сэгунду ў 1934 годзе. Праз шэсьць гадоў клюб вылецеў зь лігі, аднак на наступны год зноўку вярнуўся ў яе.

У канцы 1950-х гадоў «Эльчэ» пасьлядоўна прасунулася з трэцяга дывізіёну ў Ля Лігу, забясьпечыўшы выніковы посьпех перамогай зь лікам 3:0 над клюбам «Тэнэрыфэ» ў 1959 годзе.

«Эльчэ» распачаў свае выступы ў Ля Лізе нічыёй зь лікам 1:1 супраць «Рэал Аўеда», першым узяцьцем брамы суперніка адзначыўся Вісэнтэ Пает. Клюб фінішаваў на 10 месцы з 16, на дзевяць пунктаў апярэдзіўшы «Асасуну», якая паводле выніках вылецела зь лігі. Першы сэзон уключаў у сабе гэткія падзеі, як хатняя перамога над «Барсэлёнай» зь лікам 2:1 і буйную паразу мадрыдзкаму «Рэалу» зь лікам 2:11. У наступным сэзоне клюб заняў 14 месца й прыняў удзел у матчах за права застацца ў найвышэйшым дывізіёне, дзе сустракаўся з клюбам «Атлетыка» з Сэўты, атрымаўшы паразу 0:1 у першай гульні й перамогшы клюб з афрыканскага берагу зь лікам 4:0[2].

Свайго найлепшага выніку «Эльчэ» дасягнуў у сэзоне 1963—1964 гадоў, калі клюб заняў выніковы 5 радок у табліцы. Сэзон таксама сьведчыў у посьпех рэзэрвовай каманды, якая здолела прасунуцца ў Сэгунду[3]. У 1969 годзе клюб дасягнуў свайго першага й пакуль адзінага фіналу Кубку Гішпаніі, пасьля пасьлядоўнымі перамогамі над «Пантэвэдрай», «Валенсіяй» і «Рэал Сасьедадам». У паўфінале супраць апошняга «Эльчэ» атрымаў перамогу зь лікам 2:0 у перагулёўцы на нэўтральным полі ў Мадрыдзе. Фінал прайшоў 15 чэрвеня на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», дзе ўладальнікам прэстыжнага трафэю стаўся басконскі клюб «Атлетык» зь Більбао[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]