Шаблён:Актуальныя падзеі
Выгляд
- Інфармацыя рэдактарам:
- Сказ мусіць адказваць на пытаньні хто?, што?, калі? і як?.
- Не карыстайцеся спасылкамі на перанакіраваньні. У наладах можна ўключыць вылучэньне перанакіраваньняў іншым колерам.
- Датрымлівайцеся беларускай тыпаграфікі: адрозьнівайце выпадкі, калі трэба ставіць працяжнік (Alt+0151; —), а калі злучок (Alt+045; -). Карыстайцеся таксама беларускім двукосьсем („ і “). Паміж адналітарнымі скаротамі, ініцыяламі, а таксама між лікам і адзінкай вымярэньня карыстайцеся непарыўнымі прагаламі (
). - Трымайцеся клясычнага правапісу.
- Карыстайцеся папярэднім праглядам. Калі зробіце памылку, гэта ўбачыць кожны наведнік галоўнай старонкі Вікіпэдыі!
- Ураган у Беларусі забраў жыцьці 6 чалавек, пакінуў без электрычнасьці Мазыр і 3000 вёсак ды паваліў у 70 раёнах 1,3 млн м³ лесу на плошчы 55 кв.км. Гомельскі аблвыканкам абвясьціў надзвычайную сытуацыю (12—15 ліпеня).
- Дональд Трамп атрымаў агняпальнае раненьне ў выніку замаху на перадвыбарчым сходзе ў Пэнсыльваніі (14 ліпеня).
- З касмадрому Куру ў Францускай Гвіяне зьдзейсьніла першы палёт эўрапейская ракета-носьбіт «Арыяна-6» (9 ліпеня).
- Ад расейскага ракетнага абстрэлу Ўкраіны загінулі 47 чалавек; зруйнаваная найбуйнейшая дзіцячая больніца краіны (8 ліпеня).
- Украінская лёгкаатлетка Яраслава Магучых пабіла сусьветны рэкорд па скоках у вышыню, які трымаўся 37 гадоў (7 ліпеня).
- У францускіх выбарах парлямэнцкую большасьць здабылі Новы народны фронт ды Разам за Рэспубліку (7 ліпеня).
- Буркіна-Фасо, Малі ды Нігер утварылі вайсковы пакт і зьвярнуліся да Расеі па вайсковую дапамогу (6 ліпеня).
- 18 беларускіх палітзьняволеных нечакана вызваленыя па амністыі (5 ліпеня).