Чалавек-павук
Дата заснаваньня / стварэньня | жнівень 1962 |
---|---|
Стаць | мужчынская |
Грамадзянства | Злучаныя Штаты Амэрыкі |
Імя роднай мовай | Spider-Man |
Імя пры нараджэньні | Peter Benjamin Parker |
Уласнае імя | Пэтэр, Бэнджамін |
Прозьвішча | Parker |
Месца нараджэньня | Кўінз |
Бацька | Richard Parker |
Маці | Mary Parker |
Брат/сястра | Q118951942 |
Сужэнец | Mary Jane Watson |
Дзеці | Spider-Girl, Benjamin Richard Parker, Felicity Hardy |
Сваяк | Uncle Ben, Aunt May |
Валодае мовай | ангельская мова |
Занятак | фатограф, навуковец, настаўнік, супэргерой, вынаходнік |
Альма-матэр | Midtown High School, Empire State University |
Месца пражываньня | Кўінз |
Колер валасоў | брунэт |
Спосаб перамяшчэньня | swinging |
Названа ў гонар | spider, мужчына |
Сябра ў | Мсьціўцы |
Стваральнік | Стэн Лі, Стыў Дзітка |
Выканаўца/артыст | Том Голанд |
Месца публікацыі | Злучаныя Штаты Амэрыкі |
Першае зьяўленьне | Amazing Fantasy #15 |
З выдуманага сусьвету | сусьвет Марвэлу, Earth-616 |
Супэрчалавечая асаблівасьць ці здольнасьць | superhuman agility / reflexes |
Месца стварэньня | Злучаныя Штаты Амэрыкі |
Афіцыйны вэб-сайт | https://www.marvel.com/characters/spider-man-peter-parker |
Аналяг з альтэрнатыўнага сусьвету | Ultimate Spider-Man, Spider-Man Noir, Spider-Ham, Spider-Man, Spider-Man |
Чалавек-павук (анг. Spider-Man — трансьліт. спайдэрмэн) — пэрсанаж выдуманага супэргероя з коміксаў амэрыканскага выдавецтва «Дзіва-коміксы», а таксама шэрагу фільмаў і відэагульняў.
Быў створаны мастаком Стывэнам Дзіткам і пісьменьнікам Стэнам Лі. У жніўні 1962 году ўпершыню зьявіўся ў коміксе «Дзівосная фантазія» (№15). Стваральнікі надалі яму звышсілу і спрыт, здольнасьць чапляцца да большасьці паверхняў, выпускаць павуціньне з прыдалоньня і хутка рэагаваць на пагрозу, дзякуючы «павучаму пачуцьцю», што дазваляла яму змагацца з праціўнікамі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пітэр Паркер прадстаўлены кемлівым і здольным падлеткам, які жыве ў Новым Ёрку (ЗША). Ён увесь час спазняецца і яму не шанцуе, але ён разьбіраецца ў хіміі і фізыцы. Аднагодкі яго не паважаюць і крыўдзяць. Пітэр жыў зь цёткай і дзядзькам. Аднойчы Паркера ўкусіў радыёактыўны павук, і ў яго зьявіліся павучыныя здольнасьці, сярод якіх уменьне поўзаць па сьценах, выпускаць павуціньне, адчуваць пагрозу (павучынае чуцьцё), бачыць у цемры і без акуляраў (да гэтага ён быў блізарукім), вялікая сіла і гнуткасьць, цягавітасьць і спрыт. Таксама сталі хутка загойвацца раны. Аднойчы пасьля заканчэньня дужаньня, дзе ён выступаў, ён не спыніў злачынцу, які затым забіў яго дзядзьку. Пасьля гэтага Паркер вырашыў змагацца са злачыннасьцю. Яму даводзіцца зарабляць , таму ён вырашае фатаграфаваць сябе, як чалавека-павука, і адносіць фатаграфіі да газэты «The Daily Bugle», дзе галоўным рэдактарам быў Джона Джэймсан.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |