Перайсьці да зьместу

Фрайбург (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрайбург
Поўная назва Sport-Club Freiburg
Заснаваны 30 траўня 1904
Горад Фрайбург-ім-Брайсгаў, Нямеччына
Стадыён Бадэнава-Арэна
Умяшчальнасьць: 24 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2023—2024 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
scfreiburg.com (ням.)

«Фрайбург» (па-нямецку: SC Freiburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Фрайбургу, які месьціцца ў фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэргу. «Фрайбург» традыцыйна хістаецца паміж першым і другім дывізіёнамі нямецкага футболу, што дало падставу на стварэньне заўзятарамі клюбу крычалкі: «Мы ідзем ўніз, мы ідзем наверх, мы ідзем у Кубак УЭФА!», якая была створана ў 1990-я гады[2]. Фолькер Фінке, які быў мэнэджарам клюбу ў пэрыяд паміж 1991 і 2007 гадамі, быў найдаўжэйшым паводле тэрміну працы ў адным клюбе з усіх мэнэджараў у гісторыі прафэсійнага футболу ў Нямеччыне. Ёахім Лёў, колішні мэнэджар нямецкай зборнай, ёсьць найлепшым бамбардзірам клюбу за ўсю ягоную гісторыю, забіўшы 81 гол у 252 гульнях за клюб[3]. Клюб быў заснаваны ў 1904 годзе.

Клюб вядзе сваю гісторыю ад двух клюбаў, якія абодва былі заснаваны ў 1904 годзе, то бок гэта «Freiburger Fußballverein 04», які быў створаны ў сакавіку, і «Schwalbe Freiburg», які зьявіўся толькі праз два месяцы. Абодва клюбы зьведалі некалькі зьменаў назова. Так «Schwalbe Freiburg» стаўся футбольным клюбам «Марс» (ням. Mars) у 1905 годзе, а праз год быў перайменаваны ў «Union Freiburg», у той жа час «Freiburger Fußballverein 04» стаўся «Sportverein Freiburg 04» у 1909 годзе. Праз тры гады абодва клюбы аб’ядналіся ў адзіны клюб «Фрайбург», і менавіта тады была створана эмблема клюбу з выявай галавы грыфону.

У 1918 годзе пасьля спусташэньня Першай сусьветнай вайны «Фрайбург» увайшоў у часовую дамоўленасьць з клюбам «Фрайбургер», каб мець магчымасьць выставіць поўны склад гульцоў, і гэтае часовае аб’яднаньне атрымала назоў «KSG Freiburg». На наступны год «Фрайбург» далучыліся да «FT 1844 Freiburg» на некаторы час як футбольны аддзел гэтага клюбу. Гэтае супрацоўніцтва было адноўлена ў 1938 годзе. Клюб пасьпеў пагуляць на самым высокім узроўні з 1928 году, спачатку ў Бэцырксьлізе Бадэну, а потым і ў Гаўлізе Бадэну, зь якой яны вылецелі ў 1934 годзе.

У канцы Другой сусьветнай вайны, акупацыйныя ўлады хаўрусьнікаў расфармавалі большасьць існуючых арганізацыяў у Нямеччыне, у тым ліку футбольныя й спартовыя клюбы. Клюбам было дазволена аднавіць сваю дзейнасьць праз год, але яны павінны былі браць на сябе новыя імёны ў спробе дыстанцыявацца ад іхняга нядаўняга нацысцкага мінулага. Таму да 1950 году клюб быў вядомы пад новым назовам «VfL Freiburg», але пасьля франка-акупацыйныя ўлады дазволілі клюбам вярнуць сваю старую ідэнтычнасьць. Нарэшце, у 1952 годзе, «Фрайбург» зноўку пакінуў таварыства «FT Freiburg».

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Ноа Атубалю 2002
3 Сьцяг Аўстрыі Аб Філіп Лінгарт 1996
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Кенэт Шміт 2002
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Мануэль Гульдэ 1991
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Патрык Остэргаге 2000
7 Сьцяг Нямеччыны Нап Ноа Вайсгаўпт 2001
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Максімілян Эгештайн 1996
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Люкас Гёлер 1994
11 Сьцяг Ганы ПА Дэніел-Кофі К’ерэ 1996
17 Сьцяг Нямеччыны Аб Люкас Кюблер 1992
18 Сьцяг Турэччыны Нап Эрэн Дынкчы 2001
20 Сьцяг Аўстрыі Нап Чуквубуіке Адаму 2001
21 Сьцяг Нямеччыны Бр Флёрыян Мюлер 1997
23 Сьцяг Косава Нап Фларэнт Мусьлія 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Нямеччыны Бр Янік Гут 1994
25 Сьцяг Францыі Аб Кіліян Сыльдылія 2002
26 Сьцяг Нямеччыны Нап Максімілян Філіп 1994
27 Сьцяг Нямеччыны ПА Нікаляс Гёфлер 1990
28 Сьцяг Нямеччыны Аб Матыяс Гінтэр 1994
30 Сьцяг Нямеччыны Аб Крыстыян Гюнтэр (капітан) 1993
32 Сьцяг Італіі Нап Вінчэнца Грыфа 1993
33 Сьцяг Францыі Аб Жардзі Макенго 2001
34 Сьцяг Нямеччыны ПА Мэрлін Рэль 2002
37 Сьцяг Нямеччыны Аб Макс Разэнфэльдэр 2003
38 Сьцяг Аўстрыі Нап Міхаэль Грэгарыч 1994
42 Сьцяг Японіі Нап Рыцу Доан 1998
43 Сьцяг Швайцарыі Аб Бруна Огбус 2005
44 Сьцяг Швайцарыі ПА Яан Манзамбі 2005
  1. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/60
  2. ^ «Reason trumps rashness at Freiburg»(недаступная спасылка). Bundesliga website.
  3. ^ Peter Martin (2004). Sport-Club Freiburg. ed. «Hundert Jahre 90 Minuten: Die Geschichte des SC Freiburg von 1904-2004». Freiburg.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]