Усінск
Усінск | |||||
рас. Усинск | |||||
Усінск з вышыні птушынага палёту | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1966 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Рэспубліка Комі | ||||
Вышыня: | 67 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 42 300 чал. (2010)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +7 82144 | ||||
Паштовыя індэксы: | 169710, 169711, 169712 | ||||
Нумарны знак: | 11, 111 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 65°59′59.18″ пн. ш. 57°32′29.12″ у. д. / 65.9997722° пн. ш. 57.5414222° у. д.Каардынаты: 65°59′59.18″ пн. ш. 57°32′29.12″ у. д. / 65.9997722° пн. ш. 57.5414222° у. д. | ||||
Усінск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.администрация-усинск.рф/ |
Усі́нск (па-расейску: Усинск, комі-зыр. Ускар) — горад у мескай акрузе Ўсінск рэспублікі Комі, Расея. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі. Разьмешчаны на правым беразе ракі Ўса. Адлегласьць да сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару — 757 км. Буйныя аўтамаґістралі, што зьвязвалі б горад з цэнтрам Расеі, адсутнічаюць. Будуецца аўтадарога да сяла Вусьць-Уса.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў 1966 годзе як прамысловы пасёлак. У 1970 годзе месца будаўніцтва пасёлку перанесьлі на іншую пляцоўку, бо ранейшай пагражала падтапленьне ракой Усой. У 1970-х гадох працягвалася актыўнае забудова пасёлку.
Статус гораду пасёлак атрымаў у 1984 годзе.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад знаходзіцца на правым беразе ракі Ўса. На 61 кілямэтар на поўнач праходзіць Паўночны палярны круг. Да сталіцы рэспублікі гораду Сыктыўкар — 757 км. Горад падпарадкоўваецца маскоўскаму часу (GMT +4).
Асноўнай галінай мясцовае прамысловасьці зьяўляецца нафтаздабыча — здабычу вядуць кампаніі «Лукойл» і «Роснефть». На тэрыторыі мескае акругі знаходзіцца нафтаперапрацоўчы завод кампаніі «Енисей». У горадзе існуюць камбінат хлебабулачных вырабаў і прадпрыемства безалькаґольных напояў «Литосфера».
Забудова гораду ўяўляе сабой у асноўным пяці- й дзевяціпаверхавікі. Сярод адукацыйных установаў ва Ўсінску ёсьць 6 агульнанавучальных установаў, 11 дзіцячых садкоў, дзіцячы дом, філія Ўхцінскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту і політэхнічны тэхнікум.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усінск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў