Перайсьці да зьместу

Улан-Удэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Улан-Удэ
Герб Улан-Удэ
Дата заснаваньня: 1666
Былая назва: да 1775 — Вудзі́нскае, да 1934 — Ве́рхневудзі́нск
Мясцовая назва: Улаан Үдэ
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Буратыя
Кіраўнік: Аляксандр Міхайлавіч Галкоў[d][1] і Igor Yurievich Shutenkov[d]
Плошча:
  • 347,6 км²
Вышыня: 500 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 3012
Паштовы індэкс: 670000–670099
Геаграфічныя каардынаты: 51°49′38″ пн. ш. 107°36′23″ у. д. / 51.82722° пн. ш. 107.60639° у. д. / 51.82722; 107.60639Каардынаты: 51°49′38″ пн. ш. 107°36′23″ у. д. / 51.82722° пн. ш. 107.60639° у. д. / 51.82722; 107.60639
Улан-Удэ на мапе Расеі
Улан-Удэ
Улан-Удэ
Улан-Удэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ulan-ude-eg.ru/

Ула́н-Удэ́ (па-бурацку — Улаан Үдэ, да 1934 году — Верхневудзінск) — горад ва Ўсходняй Сыбіры, сталіца Буратыі. Насельніцтва — 404,0 тыс. чалавек (паводле папярэдніх дадзеных перапісу 2011 году).

Горад быў заснаваны ў 1666 годзе як казачае зімовішча на правым беразе ракі Селянгі ля ўпаданьня ў яе ракі Уды. У 1678 годзе ўжо вядомы як фарпост прасоўваньня казакоў на ўсход. У 1775 годзе Верхневудзінск атрымаў статус гораду ды герб паводле граматы вольнасьцяў гарадам Кацярыны II. 27 ліпеня 1934 году горад быў перайменаваны ва Ўлан-Удэ (ў перакладзе з бурацкае мовы — «Чырвоная Уда»).