Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў лац. Uładzimier Niaklajeŭ | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Імя пры нараджэньні | Уладзі́мер Прако́павіч Някля́еў | |||
Нарадзіўся | 9 ліпеня 1946[1] (78 гадоў) Смаргонь, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР | |||
Літаратурная дзейнасьць | ||||
Род дзейнасьці | паэт, празаік, грамадзкі дзяяч | |||
Гады творчасьці | 1970 — цяпер | |||
Кірунак | лірыка | |||
Жанр | вершы, паэмы, аповесьці, раманы | |||
Мова | беларуская мова[2] і расейская мова | |||
Дэбют | 1970 | |||
Прэміі | Прэмія Ленінскага камсамолу (1979) Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998) | |||
Узнагароды | ||||
Творы на сайце Knihi.com | ||||
Творы на сайце Kamunikat.org | ||||
niakliaeu.livejournal.com |
Уладзі́мер Някля́еў (нарадзіўся 9 ліпеня[3] 1946 году ў Смаргоні) — беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць.
25 лютага 2010 году ён стаў лідэрам грамадзкай кампаніі «Гавары праўду!», а 2 верасьня заявіў, што плянуе выставіць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцтва падчас найбліжэйшых выбараў[4]. 27 верасьня 2010 году Цэнтарвыбаркам Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу ў справе вылучэньня Някляева кандыдатам на прэзыдэнцтва.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацькі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 9 ліпеня[3] 1946 году ў горадзе Смаргонь Гарадзенскай вобласьці. Бацька — Пракоп Някляеў, расеец, з прафэсіі мэханік. Маці — Настасься Магер, беларуска. Пракопа Някляева, народжанага на Волзе пад Валгаградам, па сканчэньні вайны накіравалі ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас ў Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Ўладзімера і пабраўся зь ёю. Працаваў старшынём сельсавету ў вёсцы Крэва.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дзяцінстве Ўладзімер Някляеў жыў у вёсцы Крэва, там жа скончыў 1-ю клясу.[5], пасьля да 9-й клясы вучыўся ў СШ № 1 г Смаргонь. Падчас вучобы ў школе займаўся музыкай: іграў на цымбалах і басэтле ў аркестры народнай музыкі імя Агінскага[6].
З 1962 да 1966 году навучаўся ў Менскім тэхнікуме сувязі. Падчас навучаньня ў тэхнікуме актыўна займаўся барацьбою ды боксам. Трэнаваўся разам з будучым чэмпіёнам сьвету Васілём Сюльжыным. Спыніў заняткі спортам праз сур’ёзную траўму.
Пасьля сканчэньня тэхнікуму працаваў паводле спэцыяльнасьці ва Ўладзівастоку, Тайшэце і Нарыльску. У 1967 годзе вярнуўся ў Беларусь і да 1971-га працаваў радыёмэханікам ў менскім тэлевізійным атэлье.
У 1969 г. паступіў на завочны філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту, які скончыў у 1973 г.
У 1971 г. паступіў на аддзяленьне паэзіі Літаратурнага інстытуту ў Маскве. У 1972 г. перавёўся на завочнае аддзяленьне і вярнуўся ў Менск[6].
Журналісцкая кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1972 па 1999 гады працаваў журналістам і рэдактарам у шэрагу беларускіх мэдыяў.
З 1972 году Ўладзімер Някляеў працаваў літаратурным супрацоўнікам рэдакцыі газэты «Знамя юности». Быў адным з заснавальнікаў аддзелу сатыры і гумару «Пятница». За жарт, які падаўся загадчыку аддзелам прапаганды ЦК КПБ антысавецкім, яго ў 1975 годзе адхілілі ад працы.
- 1972—1975 гг. — літаратурны супрацоўнік рэдакцыі газэты «Знамя юности».
- 1975—1978 гг. — рэдактар бюлетэню «Тэатральны Мінск».
- 1978—1987 гг. — старэйшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачаньня.
- 1987—1998 гг. — галоўны рэдактар часопісу «Крыніца».
- 1996—1999 гг. — галоўны рэдактар штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва».
Эміграцыя й вяртаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 20 ліпеня 1999 году жыў у Польшчы, публічна абвясьціўшы аб разрыве зь беларускімі ўладамі. Някляеў стаў першым дзеячом беларускай культуры, які зьехаў зь Беларусі па палітычных матывах.[7] Жыў таксама ў Фінляндыі. За пэрыяд эміграцыі напісаў раман «Лабух». Вярнуўся ў Менск пасьля сьмерці Васіля Быкава.[8]
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы раз Уладзімер Някляеў ажаніўся ў 19-гадовым узросьце. Жонка Людміла Аляксандраўна Гямбіцкая была на 5 гадоў старэйшая за яго ды ўжо мела дачку Ілону. Маюць таксама агульную дачку Еву. Зь першай жонкай Някляеў пражыў 35 гадоў[6].
З другой жонкай Някляеў пазнаёміўся, калі тая працавала ў тэхнічным аддзеле часопісу «Крыніца». Вольга маладзейшая за Ўладзімера на 20 гадоў[9].
Грамадзкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1998 па 2001 — старшыня кіраваньня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Цяпер зьяўляецца чальцом Савету Саюзу.
У 2005 годзе быў абраны кіраўніком беларускага ПЭН-цэнтру. 10 красавіка 2009 г. добраахвотна пакінуў пасаду.
З 25 лютага 2010 — ініцыятар грамадзкай кампаніі «Гавары праўду!». Мяркуе, што ў грамадзтве насьпеў попыт на праўдзівую інфармацыю аб становішчы справаў у краіне, якую ўлады хаваюць альбо адкрыта хлусяць.[10]
18 траўня 2010 Някляеў быў затрыманы праваахоўчымі органамі Беларусі разам зь яшчэ двума дзясяткамі актывістаў «Гавары праўду!».[11][12][13][14]
Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году ў якасьці кандыдата.
8 красавіка 2015 году Ўладзімер Някляеў заявіў пра свой выхад з усіх апазыцыйных структур. Ён патлумачыў гэта «няздольнасьцю апазыцыі»[15].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Адкрыцьцё» (1976)
- «Вынаходцы вятроў» (кніга лірыкі; 1979)
- «Знак аховы» (1983)
- «Местное время» (1983)
- «Наскрозь» (вершы, балады, паэмы; 1985)
- «Дерево боли» (1986)
- «Галубіная пошта» (1987)
- «Вежа» (фантастычная аповесьць; 1988)
- «Прошча» (вершы і паэмы; 1996)
- «Выбранае» (1998)
- «Лабух» (раманчык; 2003)
- «Так» (кніга паэзіі; 2004)
- «Цэнтар Еўропы» (зборнік прозы; 2009)[16]
- «Кон» (2010)[17]
- «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (раман; 2012)
Паводле аповесьці «Вежа» Аляксей Дудараў напісаў фантасмагарычную камэдыю «Вавілон», якую паставіў Мікалай Мацкевіч.
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прэмія Ленінскага камсамолу (1979) — за кнігу «Вынаходцы вятроў».
- Ордэн «Знак Пашаны» (1986) — за ўнёсак у літаратуру.
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1998) — за кнігу вершаў і паэмаў «Прошча», апублікаваную ў 1996 годзе.
- Ляўрэат першай прэміі І Міжнароднага фэстывалю славянскай паэзіі «Поющие письмена» (Цьвер, Расея) (2009).
- Ляўрат першай прэміі імя Ежы Гедройца (2013) — за раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без».
- Ляўрэат першай прэміі імя Арсеньневай (2017) — за зборнік «Толькі вершы».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Д.П., Шапран С. НЯКЛЯЕЎ УЛАДЗІМІР (Некляев Владимир, Nekliaev Vladimir) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Менск: Зміцер Колас, 2008. — С. 210–211. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Некляев празднует 65-летие (рас.) // Naviny.by — 2011. — ISSN 2616-8715
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Предстоящие выборы президента Белоруссии
- ^ Някляеў Уладзімір Пракопавіч. Біяграфія
- ^ а б в Жыцьцё Ўладзімера Някляева
- ^ Владимир Дорохов. Владимир Некляев сделал свой выбор (рас.), Белорусская деловая газета 1999
- ^ Владимир Некляев: «Просто хочу домой» (рас.)
- ^ Кастусь Матушыч. Жонка Някляева маладзейшая за яго дачку // Наша Ніва, 28 траўня 2010 г. Праверана 22 сакавіка 2014 г.
- ^ Владимир Некляев: белорусское общество живет в условиях обмана и не замечает его (рас.)
- ^ Около 20 активистов гражданской кампании «Говори правду!» задержаны в Минске (рас.)
- ^ Ператрусы ў офісах і кватэрах актывістаў кампаніі «Гавары праўду» // Радыё «Свабода», 18 траўня 2010 г. Праверана 22 сакавіка 2014 г.
- ^ Някляеў правёў ноч у РУУС. Раніцай – допыт // Хартыя'97, 19 траўня 2010 г. Праверана 22 сакавіка 2014 г.
- ^ Активисты кампании «Говори правду!» освобождены без предъявления обвинений (рас.)
- ^ Владимир Некляев заявил о выходе из оппозиционных структур // TUT.by (рас.)
- ^ Валянціна Аксак. Прэзэнтацыю Някляева генэрал Чаргінец праігнараваў // Радыё «Свабода», 27 траўня 2010 г. Праверана 22 сакавіка 2014 г.
- ^ Ко Дню Воли в Минске состоялась презентация сборника стихов Владимира Некляева (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- niakliaeu — блог у «Жывым дзёньніку»
- Уладзімер Някляеў. Беларусь ХХІ стагодзьдзя // Зьвязда : газэта. — 2 сьнежня 2010. — № 232 (26840). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
|
|
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 9 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя Мэдалём да стагодзьдзя БНР
- Ляўрэаты прэміі Ленінскага камсамолу
- Ляўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Смаргоні
- Беларускія літаратары
- Беларускія палітыкі
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь (2010)
- Ляўрэаты прэміі імя Натальлі Арсеньневай
- Беларускія вязьні сумленьня паводле „Міжнароднай амністыі“