Перайсьці да зьместу

Спарта Прага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спарта Прага
Поўная назва па-чэску: AC Sparta Praha fotbal, a.s.[1]
Заснаваны 1893
Горад Прага, Чэхія
Стадыён Джэнэралі Арэна
Умяшчальнасьць: 19 416
Кіраўнік J&T Credit Investments[d][2]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sparta.cz (чэс.)​ (анг.)

«Спа́рта» (па-чэску: Sparta) — чэскі футбольны клюб з гораду Прагі. Заснаваны ў 1893 годзе. 14-разовы чэмпіён Чэхіі, 8-разовы ўладальнік Кубка Чэхіі, двухразовы ўладальнік Супэркубка Чэхіі. «Спарта» зьяўляецца самым пасьпяховым і папулярным клюбам Чэхіі. У былыя часы клюб зьяўляўся базавым для нацыянальнай зборнай Чэхіі, аднак у апошні час такі статус быў страчаны, бо найлепшыя чэскія гульцы зараз у большасьці гуляюць у больш высокааплатных замежных лігах.

У канцы 1893 году група маладых людзей на чале з братамі Рудл вырашылі стварыць спартовы клюб. 16 лістапада на спэцыяльным сходзе быў прыняты клюбны статут, а празь месяц, 17 сьнежня адбыўся першы штогадовы сход. Клюбнымі колерамі сталі сіні, які сымбалізуе Эўропу, чырвоны, як сымбал каралеўскага гораду, і жоўты, які на сёньня не вядома, што сымбалізуе. Аднак спачатку гульцы гулялі ў чорных кашулях зь вялікай літараў «S» на грудзёх.

Неўзабаве пасьля Першай сусьветнай вайны каманда ўвайшла ў пэрыяд сваёй гісторыі (1920—1930-я гады), дзякуючы якому яна атрымала мянушку «Жалезная Спарта». Першы чэмпіянат Чэхаславаччыны па футболе быў праведзены ў сярэдзіне 1920-х гадоў. З гэтага часу каманда год за годам атрымлівала перамогу ў гэтай лізе. Сярод лепшых гульцоў гэтага часу варта вылучыць таленавітага нападніка Олдржыха Нэедлы, які за 187 матчаў за праскую каманды забіў 162 галы, а ў складзе зборнай Чэхаславаччыны на чэмпіянаце сьвету 1934 году стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У гэты пэрыяд «Спарта» двойчы станавілася пераможцам Кубка Мітропы (1927, 1935), у той час самага прэстыжнага эўрапейскага турніру. Пазьней «Спарта» атрымала перамогу яшчэ раз у гэтым турніры, у 1964 годзе, але тады ён ужо практычна страціў сваю значнасьць.

Чэмпіён Чэхаславаччыны: (21)
1926, 1927, 1932, 1936, 1938, 1939, 1944, 1946, 1948, 1952
1954, 1965, 1967, 1984, 1985, 1987, 1988, 1989, 1990, 1991,
1993
Чэмпіён Чэхіі: (14)
1994, 1995, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2003, 2005, 2007
2010, 2014, 2023, 2024
Уладальнік Кубка Чэхаславаччыны: (8)
1964, 1972, 1976, 1980, 1984, 1988, 1989, 1992
Уладальнік Кубка Чэхіі: (22)
1943, 1944, 1946, 1972, 1975, 1976, 1980, 1984, 1986, 1987,
1988, 1989, 1992, 1993, 1996, 2004, 2006, 2007, 2008, 2014
2020, 2024
Уладальнік Супэркубка Чэхіі: (2)
2010, 2014
Уладальнік Кубка Мітропа: (3)
1927, 1935, 1964
Актуальны на 21 ліпеня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Даніі Бр Пэтэр Віндаль 1998
2 Сьцяг Чэхіі Аб Марцін Сухомэл 2002
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Іманоль Гарсія 2000
4 Сьцяг Нарвэгіі ПА Маркус Сольбакен 2000
5 Сьцяг Даніі Аб Матыяс Рос (ар. Галатасарай) 2001
6 Сьцяг Фінляндыі ПА Каан Кайрынэн 1998
7 Сьцяг Нігерыі Нап Віктар Алатунджы 1999
8 Сьцяг Чэхіі ПА Давід Павэлка 1991
9 Сьцяг Чэхіі Нап Ян Кухта 1997
11 Сьцяг Альбаніі Нап Індрыт Туцы 2000
13 Сьцяг Чэхіі ПА Крыштаф Данек 2003
14 Сьцяг Сэрбіі Нап Вэлька Бірманчавіч 1998
17 Сьцяг Эквадора ПА Анхэлё Прэсіяда 1998
18 Сьцяг Чэхіі ПА Лукаш Садзілэк 1996
19 Сьцяг Чэхіі Аб Ян Мэйдр 1995
20 Сьцяг Альбаніі ПА Казым Лачы 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Чэхіі Нап Якуб Пэшак 1993
22 Сьцяг Славаччыны Нап Лукаш Гарасьлін 1996
24 Сьцяг Чэхіі Бр Войцех Ворал 1996
25 Сьцяг Даніі Аб Асгер Сёрэнсэн 1996
27 Сьцяг Чэхіі Аб Філіп Панак (капітан) 1995
28 Сьцяг Чэхіі ПА Томаш Візнэр 1997
29 Сьцяг Косава Нап Эрмал Красьнічы 1998
30 Сьцяг Чэхіі Аб Яраслаў Зэлены 1992
31 Сьцяг Чэхіі Нап Роман Мокравіч 2006
32 Сьцяг Чэхіі ПА Мацей Рынэш 2001
33 Сьцяг Чэхіі Аб Далібар Вэчарка 2003
35 Сьцяг Чэхіі Аб Ондржэй Кукучка 2004
38 Сьцяг Чэхіі Нап Даніел Рус 2006
41 Сьцяг Чэхіі Аб Марцін Вітык 2003
44 Сьцяг Славаччыны Бр Якуб Сураўчык 2002
Сьцяг Славаччыны Аб Якуб Угрынчаць 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]