Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна | |||||
гішп. San Cristóbal de La Laguna | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1496 | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Канарскія астравы | ||||
Правінцыя: | Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ | ||||
Кіраўнік: | Fernando Clavijo Batlle[d] | ||||
Плошча: | 102,6 км² | ||||
Вышыня: | 543 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 150 661 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1468,43 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 38200–38299 | ||||
Нумарны знак: | TF | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 28°29′7″ пн. ш. 16°19′0″ з. д. / 28.48528° пн. ш. 16.31667° з. д.Каардынаты: 28°29′7″ пн. ш. 16°19′0″ з. д. / 28.48528° пн. ш. 16.31667° з. д. | ||||
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.aytolalaguna.org/ |
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна (па-гішпанску: San Cristóbal de La Laguna) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Канарскія астравы на поўначы вострава Тэнэрыфэ. Горад зьяўляецца трэцім паводле колькасьці насельніцтва ў сваёй супльнасьці. Разам з Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ зьвязаны трамваем. Гістарычны цэнтар гораду занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў 1999 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1494 годзе ў гэтым месцы прайшла Бітва пры Агуэры. Горад быў заснаваны паміж 1496 і 1497 гадамі Алёнсам Фэрнандэсам дэ Люгам і быў сталіцай вострава пасьля сканчэньня заваёвы выспаў. Прыбярэжная тэрыторыя неклькі разоў падвяргалася нападам піратаў. Унівэрсытэт Ля-Лягуны быў заснаваны ў 1701 годзе.
Скарачэньне колькасьці насельніцтва й эканомікі ў XVIII стагодзьдзі прывяло да таго, што сталіца была перанесена ў Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ ў 1723 годзе. Санта-Крус з тых часоў зьяўляецца сталіцай вострава Тэнэрыфэ. Паўночны аэрапорт Тэнэрыфэ быў адкрыты ў 1930-х гадох, сёньня ён пашыраецца за кошт павелічэньня выкарыстаньня малабюджэтнымі авіякампаніямі.
Гістарычны цэнтар быў унесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО 2 сьнежня 1999 году. Некалькі вуліцаў гістарычнага значэньня былі зачыненыя да аўтамабільных перавозак.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У горадзе разьмяшчаецца буйны Ўнівэрсытэт Ля-Лагуны.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сальта, Аргентына
- Сан-Паўлу, Бразылія
- Ляс-Пальмас, Гішпанія
- Тэльдэ, Гішпанія
- Маямі, ЗША
- Картахэна-дэ-Індыяс, Калюмбія
- Балер, Філіпіны