Саколаў Падляскі
Саколаў Падляскі лац. Sakołaŭ Padlaski | |||||
польск. Sokołów Podlaski | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Мазавецкае | ||||
Павет: | Сакалоўскі | ||||
Плошча: | 17,5 км² | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 18 924 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1081,37 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 25 | ||||
Паштовыя індэксы: | 08-300 i 08-301 | ||||
Нумарны знак: | WSK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′0″ пн. ш. 22°15′0″ у. д. / 52.4° пн. ш. 22.25° у. д.Каардынаты: 52°24′0″ пн. ш. 22°15′0″ у. д. / 52.4° пн. ш. 22.25° у. д. | ||||
Саколаў Падляскі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.sokolowpodl.pl |
Сако́лаў Падля́скі (польск. Sokołów Podlaski) — места ў Польшчы, на рацэ Цэтыні. Адміністрацыйны цэнтар Сакалоўскага павету Мазавецкага ваяводзтва. Плошча 17,5 км². Насельніцтва на 31 сьнежня 2017 году — 18 924 чалавекі. Знаходзіцца за 99 км на ўсход ад Варшавы.
Саколаў або Сакалоў[1] — места гістарычнага Падляшша. Да нашага часу тут захаваліся капліца з фігурай Сьвятога Яна Непамука, палац і сынагога, помнікі архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Покрыва Багародзіцы, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Сярэднявеччы ў гэтай частцы Падляшша ішло фэўдальнае змаганьне паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім. У 1424 годзе вялікі князь Вітаўт надаў Саколаву мескія прывілеі. У 1508 годзе ўладальнікам места стаў Станіслаў Кішка. Па 1563 годзе Ганна Кішка (з Радзівілаў) заснавала тут кальвінскі збор, ліквідаваны ў 1590 годзе[2].
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Саколаў перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1592 годзе ён стаў уладаньнем Радзівілаў. Пачаўся росквіт места, які, аднак моцна пацярпеў у час вайны з швэдамі ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя. За часам Рэфармацыі Саколаў стаў важным цэнтрам плыні арыянства. У XVIII ст. места перайшло ў валоданьне Агінскіх. Міхал Клеафас Агінскі запрасіў у Саколаў францускіх майстроў і наладзіў выраб між іншым, ядвабных хустак і слуцкіх паясоў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Саколаў апынуўся ў складзе Аўстрыйскай імпэрыі, з 1809 году — у складзе Расейскае імпэрыі, у Герцагстве Варшаўскім. На 1827 год тут было 350 будынкаў, на 1858 год — 311 (12 мураваных). У 1845 годзе новая гаспадыня места, Эльжбэта Гіршман, збудавала тут цукровую фабрыку. Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне (1863—1864) у Саколаве ўзначаліў мясцовы сьвятар Станіслаў Бжуска, якога расейскія карнікі павесілі 23 траўня 1865 году. У 1887 годзе праз Саколаў прайшла чыгунка, што станоўча паўплывала на разьвіцьцё места.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Саколаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Саколаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да 8 жніўня 1944 году ён знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. Места моцна пацярпела ў час Другой сусьветнай вайны. У 1946—1951 гадох Саколаў адбудавалі. У 1975—1998 гадох ён уваходзіў у склад Седлецкага ваяводзтва. З 1999 году — адміністрацыйны цэнтар Сакалоўскага павету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 3005 чал.; 1858 год — 3964 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 31 сьнежня 2017 год — 18 924 чал.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Саколаве працуюць 5 дашкольных установаў, 7 пачатковых і 2 сярэднія школы, 2 ліцэі.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца з фігурай Сьвятога Яна Непамука (1802)
- Касьцёл Непакланага Сэрца Найсьвяцейшай Панны Марыі (Конкатэдра; 1948—1953)
- Касьцёл Сьвятога Яна Боска (1935—1939)
- Могілкі старыя каталіцкія
- Палац (1857)
- Помнік генэралу Станіславу Бжуску (1925)
- Сынагога (1845)
- Фабрыка цукровая
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Могілкі юдэйскія
- Царква Покрыва Багародзіцы (1730)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Конкатэдра
-
Касьцёл Сьвятога Яна Боска
-
Палац (цяпер Дом міласэрнасьці імя Яна Паўла II)
-
Цукровая фабрыка
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Станіслаў Бжуска (1832—1865) — каталіцкі сьвятар, генэрал і капэлян часоў паўстаньня 1863—1864 гадоў
- Крыстына Дамброўская (нар. 1973) — польская шахматыстка
- Анна Есень (нар. 1978) — польская легкаатлетка
- Патрыцыя Зяўкоўская (нар. 1979) — нямецкая акторка
- Зоф’я Келян-Явароўская (1925—2015) — геоляг і палеантоляг
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пералік местаў-сяброў Саколава |
---|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 384.
- ^ Mironczuk J. Wyznania protestanckie na obszarze dystryktu podlaskiego // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. Vol. 62, 2018. S. 147.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 30.
|