Пірава перамога
Выгляд
Пі́рава перамо́га — перамога, здабытая празьмерным коштам; перамога, роўная паразе.
Выраз пайшоў ад бітвы пры Аўскуле ў 279 да н. э. Тады эпірская армія цара Піра на працягу двух дзён наступала на войска рымлянаў і разьбіла іх, але страты былі такія вялікія, што Пір сказаў: «Яшчэ адна такая перамога, і я застануся бяз войска».
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |