Перайсьці да зьместу

Партызан Бялград

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Партызан
Поўная назва Fudbalski klub Partizan
Заснаваны 4 кастрычніка 1945
Горад Бялград, Сэрбія
Стадыён Партызан
Умяшчальнасьць: 32 710
Прэзыдэнт Міларад Вучаліч[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
partizan.rs (сэрб.)​ (анг.)

«Партыза́н» (па-сэрбску: Партизан) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Бялграду. Заснаваны ў 1945 годзе. 11-разовы чэмпіён Югаславіі, 8-разовы чэмпіён Сэрбіі і Чарнагорыі, 8-разовы чэмпіён Сэрбіі. 5-разовы ўладальнік Кубка Югаславіі, 4-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі і Чарнагорыі, 6-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі.

Стэпан Бобэк у 1995 годзе быў абраны найлепшым футбалістам клюбу ўсіх часоў.

«Партызан» паўстаў 4 кастрычніка 1945 году ў Бялградзе, як футбольная сэкцыя спартовага таварыства югаслаўскае арміі «Партызан». Самая назва ўшаноўвае камуністычных партызанаў[2], якія змагаліся з захопнікамі за час Другое сусьветнае вайны ў Югаславіі. Першапачаткова клюб быў кіраваны групай маладых высокіх афіцэраў югаслаўскай народнай арміі і вэтэранаў грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Сярод іх былі Коча Попавіч, Пэка Дапчавіч, Багдан Вуяшавіч, Міялка Тодаравіч, Отмар Крэачыч, Божа Шварц і Ратка Вуявіч, апошні з каторых быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу[3]. Праз два дні па стварэньні «Партызан» згуляў таварыскі матч супраць каманды з Зэмуна, які скончыўся зь лікам 4:2. Сыльвэстар Шэраш стаў аўтарам першага голу дружыны[4], а брамнік Франьё Глазэр адначасова з абавязвам бараніць браму быў яшчэ і першым галоўным трэнэрам каманда. Праз адсутнасьць нейкіх спаборніцтваў адразу па вайне «Партызан» ладзіў таварыскім сустрэчы. Гэтым бялградцы згулялі супраць прадстаўнікоў славацкага войска, здабыўшы перамогу зь лікам 3:1, а таксама правялі матч у Бялградзе ў сьнежні 1945 году супраць маскавіцкага ЦСКА.

Да сярэдзіны 1950-х першае вялікае пакаленьне гульцоў клюбу былі на вяршыні свайго разьвіцьця, але толькі два тытулы і чатыры кубкі за першыя 15 гадоў існаваньня клюбу былі недастатковымі дзеля росту, амбіцыяў і папулярнасьці «Партызану». У 1958 годзе каманда пасьля трынаццаці гадоў зьмяніла свае колеры зь сіне-чырвонага на чорна-белыя. Сярод выбітным футбалістаў таго часу вылучаюцца Мілуцін Шошкіч, Фахрудын Юсуфі, Ёван Міладынавіч, Вэлібар Васавіч, Мілан Галіч, Ілія Мітыч, Зьвездан Чэбінац ды Ўладзіца Кавачавіч. Пад кіраўніцтвам трэнэраў Ілеша Шпіца, Флорыяна Матэкалы і Стэпана Бобка дружына працягвала дужэць. Клюб пастанавіў сабе шукаць маладых талентаў ва ўсёй краіне, і гэта хутка дало плён. «Партызан» тройчы запар у 1961, 1962 і 1963 гадах станавіўся чэмпіёнам краіны. Паводле вынікаў сэзону 1964—1965 гадоў яны зноўку здабылі тытул чэмпіёнаў Югаславіі[5]. Ужо ў 1960-я гады паміж «Партызанам» і «Црвенай Зьвездай» шырылася жорсткае суперніцтва.

«Партызан» перад фіналам Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1966 годзе.

Розыгрыш Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1965—1966 гадоў стаў вяршыняй каманды 1960-х гадоў. «Партызан» пачаў першынство зь перамогі ў двубою над францускім «Нантам» (2:0, 2:2). У наступным раўндзе бялградцы былі мацнейшымі за чэмпіёна Нямеччыны брэмэнскага «Вэрдэра», двойчы выгуляўшы зь лікам 3:0 і 1:0. У чвэрцьфінале партызанаў чакала праская «Спарта». Здавалася, што югаслаўцы страцілі ўсё шанцы на працяг барацьбы пасьля балючай паразы зь лікам 4:1. Тым ня менш, матч у адказ, які наведалі 50 тысяч чалавек, скончыўся пераканаўчай перамогай бялградцаў зь лікам 5:0, што дазволіла «Партызану» прасунуцца далей у турнірнай сетцы. У паўфінале «Партызан» мусіў згуляць з «Манчэстэр Юнайтэд», які праводзіў свой першы сэзон у Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў па Мюнхэнскай авіякатастрофе. Ангельцы мусілі гуляць на тым жа стадыёне ў Бялградзе, дзе апасьля па вяртаньні дамоў і загінула вялікая колкасьць гульцоў і пэрсаналу клюбу. З сваімі лідэрамі Джорджам Бэстам і Бобі Чарлтанам манчэстэрцы, аднак, ня далі рады і атрымалі паразу зь лікам 2:0. У матчы ў адказ на Олд Трафардзе «Партызан» трапіў пад моцны ціск, але вытрымаў прапусьціўшы толькі адзіны гол. «Партызан» дасягнуў фіналу эўрапейскага кубка, усталяваўшы ўласны рэкорд. Супернікам югаслаўцаў быў мадрыдзкі «Рэал». Фінальная гульня ладзілася 11 траўня на стадыёне Эйзэль у Брусэлі. Да 70-й хвіліны матчы «Партызан» меў перавагу ў ліку 1:0, дзякуючы голу Вэлібара Васавіча, але ў канчатковым выніку прагуляў гішпанцам зь лікам 2:1[6]. Дзякуючы такому дасягненьню шмат зорных гульцоў клюбу атрымалі запрашэньні ў шэраг захаднеэўрапейскіх клюбаў. Сам клюб быў першым клюбам з Балканаў і Усходняй Эўропы агулам, які дакрочыў да фіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў[7].

Актуальны на 19 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Сэрбіі Бр Аляксандар Ёванавіч (капітан) 1992
3 Сьцяг Сэрбіі Аб Міхайла Іліч (ар. Балёньня) 2003
4 Сьцяг Славеніі Аб Марыё Юрчавіч 1995
5 Сьцяг Сэрбіі Аб Нікала Антыч 1994
8 Сьцяг Сэнэгалу ПА Франк Канутэ 1998
9 Сьцяг Сэрбіі Нап Джорджэ Яванавіч (ар. Базэль) 1999
10 Сьцяг Ізраілю ПА Бібрас Натха 1988
14 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Стэфан Ковач 1999
15 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Альдо Калюлю 1996
16 Сьцяг Ганы ПА Леанард Авусу 1997
17 Сьцяг Сэрбіі Аб Марка Жыўкавіч 1994
18 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Ніхад Муякіч 1998
19 Сьцяг Чарнагорыі ПА Аляксандар Шчэкіч 1991
20 Сьцяг Пэру Нап Хаао Грымальда 2003
23 Сьцяг Сэрбіі Нап Неманья Нікаліч 1992
24 Сьцяг Сэрбіі Аб Вукашын Джурджавіч 2004
25 Сьцяг Бэльгіі Аб Натан дэ Мэдына 1997
26 Сьцяг Сэрбіі Аб Аляксандар Філіпавіч 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
27 Сьцяг Сэнэгалу ПА Пап Фюрэ 2005
29 Сьцяг Нарвэгіі ПА Гаяс Загід 1994
30 Сьцяг Чарнагорыі Аб Мілан Раганавіч 2005
31 Сьцяг Сэрбіі Бр Мілаш Круніч 1996
33 Сьцяг Гандурасу ПА Кевін Арыяга 1998
39 Сьцяг Ганы Нап Зубайру Ібрагім 2004
40 Сьцяг Сэрбіі Аб Нікала Сіміч 2007
42 Сьцяг Сэрбіі Нап Душан Ёванавіч 2006
43 Сьцяг Сэрбіі Нап Неманья Трыфунавіч 2004
44 Сьцяг Сэрбіі ПА Душан Макевіч 2007
45 Сьцяг Сэрбіі ПА Матэя Сьцяпанавіч 2004
50 Сьцяг Сэрбіі Аб Мілан Лазаравіч 1997
70 Сьцяг Сэрбіі ПА Дымітрые Янкавіч 2006
77 Сьцяг Паўднёвай Карэі Нап Го Ён-Чжун 2001
78 Сьцяг Сэрбіі ПА Міхайла Петравіч 2005
85 Сьцяг Сэрбіі Бр Неманья Стэванавіч 1992
88 Сьцяг Сэрбіі Аб Марка Керкез 2000

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]