Оргускі ўнівэрсытэт
Оргускі ўнівэрсытэт | |
Aarhus Universitet | |
па-лацінску: Universitas Aarhusiensis | |
Дэвіз | 'Solidum petit in profundis (Latin) |
---|---|
Заснаваны | 1928 |
Тып | грамадзкі |
Велічыня фонду | DKK 6.347 мільярды ($1.124 мільярды) (2013)[1] |
Рэктар | Brian Bech Nielsen |
Факультэтаў | 4 |
Колькасьць пэрсаналу | |
Колькасьць студэнтаў | 44 500 [1] |
Колькасьць асьпірантаў | 1 500 |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Оргус |
Краіна | Данія |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3], Утрэхцкая сетка[d], Куімбрская група[d], Guild of European Research-Intensive Universities[d][4], Universities Denmark[d] і European Association of Distance Teaching Universities[d][5] |
Вэб-сайт | www.au.dk |
Оргускі ўнівэрсытэт — найбуйнейшы ў Даніі паводле колькасьці студэнтаў унівэрсытэт.[6] Знаходзіцца ў другім па памерах горадзе краіны Оргусе.
Сусьветныя рэйтынгі ў апошнія гады называюць унівэрсытэт сярод 150 лепшых у сьвеце. Асабліва вядомая яго бізнэс-школа (BSS). Два прафэсары ўнівэрсытэту атрымалі Нобэлеўскія прэміі ў галінах хіміі, а таксама эканомікі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1928 годзе. Першыя курсы чыталіся ў дысцыплінах філязофіі і лінгвістыкі.
У час Другой сусьветнай вайны ў адным з будынкаў унівэрсытэту знаходзілася Гестапа. Праз гэта ўнівэрсытэт быў бамбаваны ў 1944.
У 2012 Оргуская школа інжынэрыі была аб’яднаная з Оргускім ўнівэрсытэтам. Гэта ператварыла Оргускі ўнівэрсытэт у буйнейшую навучальную ўстанову Даніі.
Вядомыя выпускнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Оргускі ўнівэрсытэт вядомы некалькімі Нобэлеўскімі ляўрэатамі. Гэтак Енс Крысьціан Скоў (Jens Christian Skou) атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне хіміі ў 1997 годзе. Дэйл Мортэнсэн (Dale T. Mortensen), які меў часовую пасаду прафэсара ўнівэрсытэту, атрымаў Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы ў 2010 годзе.
Андэрс Фог Расмусэн, былы генэральны сакратар НАТО і прэм'ер-міністар Даніі атрымаў ступень майстра Оргускага ўнівэрсытэту.
Таксама ўнівэрсытэт скончылі каралева Даніі Маргрэт і прынц Фрэдрык, спадкаемца Дацкага трону.
Студэнцкае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўная падзея студэнцкага жыцьця Оргускага ўнівэрсытэту — Рэгата альбо Kapsejladsen. Гэта вялікая студэнцкая імпрэза, якая прыцягвае болей за 20 000 чалавек адбываецца ўвесну і зьяўляецца буйнейшай падобнай студэнцкай вечарынай у Паўночнай Эўропе.[7] У час Рэгаты таксама праходзяць голыя забегі вакол унівэрсытэцкага возера, у якіх студэнты і студэнткі спаборнічаюць за права прадстаўляць унівэрсытэт у час галоўнага голага забегу Даніі на фэстывалі Roskilde.
Штотыдзень у час сэмэстраў на розных факультэтах і катэдрах адбываюцца "Пятнічныя бары". Гэта падзея дазваляе студэнтам зьбірацца ва ўнівэрсытэце і піць алькагольныя напоі, звычайна піва, і сацыялізавацца. Пятнічны бар — традыцыя многіх дацкіх інстытуцый.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Aarhus University Budget 2013
- ^ http://www.au.dk/om/profil/au-i-tal/noegletal-om-personale/
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://www.the-guild.eu/members/
- ^ https://www.eadtu.eu/index.php/members
- ^ Top Universities. Country guides. Study in Denmark (англ.) Дата прагляду: 12.03.2016.
- ^ Алесь Герасіменка. П’яныя, голыя і шчаслівыя. Хто сапраўды п’е болей за ўсіх у свеце? Generation.by Дата прагляду: 12.03.2016.