Нуакшот
Нуакшот | |
Дата заснаваньня: | 1957 |
Краіна: | Маўрытанія |
Акруга: | Нуакшот |
Плошча: | 1000 км² |
Вышыня: | 7 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 881 000 чал. |
шчыльнасьць: | 881 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 18°5′8.92″ пн. ш. 15°58′42.60″ з. д. / 18.0858111° пн. ш. 15.9785° з. д.Каардынаты: 18°5′8.92″ пн. ш. 15°58′42.60″ з. д. / 18.0858111° пн. ш. 15.9785° з. д. |
Нуакшот | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://crn.mr/fr/, https://crn.mr/index.php |
Нуакшо́т (па-арабску: نواكشوط, па-француску: Nouakchott) — сталіца Маўрытаніі, разьмяшчаецца ў заходняй частцы краіны, за чатыры кілямэтры ад узьбярэжжа Атлянтычнага акіяна. У перакладзе з бэрбэрскай мовы назва гораду азначае «месца, дзе сьвішча вецер». Адначасова Нуакшот зьяўляецца сталіцай аднайменнай акругі Маўрытаніі.
У горадзе існуюць прадпрыемствы апрасьненьня марской вады, міжнародны аэрапорт. Выгляд гораду характарызуецца нізкімі будынкамі і адсутнасьцю хмарачосаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яшчэ ў пачатку ХХ стагодзьдзя на месцы будучага Нуакшоту існаваў толькі пустэльны калодзеж. У 1904 годзе тут было пабудаванае невялікае ўмацаваньне францускіх войскаў, а ў 1920-х гадах форт і аэрадром для абслугоўваньня самалётаў, якія ляталі па трасе Тулюза — Дакар.
У 1957 годзе было прынята рашэньне аб пабудове гораду, адразу як сталіца змагаючайся за незалежнасьць Маўрытаніі. Будаўніцтва было распачата ў наступным годзе. Па плянах будучы горад павінен быў стаць домам для 15 тыс. жыхароў.
Катастрафічная засуха ў 1970-х гадах выклікала вялізарную міграцыю людзей у Нуакшот, якія шукалі тут лепшых умоваў для жыцьця. У 2004 годзе колькасьць жыхароў склала 689 тыс. чалавек. З прычыны раптоўнага росту насельніцтва цяпер горад змагаецца зь нястачай пітной вады.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нуакшот — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|