Перайсьці да зьместу

Лякаматыў Плоўдзіў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лякаматыў Плоўдзіў
Поўная назва Професионален футболен клуб Локомотив 1926 Пловдив
Заснаваны 25 ліпеня 1926
Горад Плоўдзіў, Баўгарыя
Стадыён Лякаматыў
Умяшчальнасьць: 13 000[1]
Прэзыдэнт Хрыста Бонеў[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая прафэсійная ліга
 · 2023—2024 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Лякаматыў» (па-баўгарску: Локомотив) — баўгарскі футбольны клюб з гораду Плоўдзіва. Заснаваны ў 1926 годзе. Чэмпіён Баўгарыі (2004).

На працягу ўсёй гісторыі клюбу ён перажыў шэраг складаных рэарганізацый. Збольшага яны былі зьвязаныя з палітычным станам у Баўгарыі ў камуністычны пэрыяд з 1944 па 1989 гады, што прывяло да зьмены існасьці спартовых клюбаў ва ўсёй краіне, каб адпавядаць гэтак званай савецкай мадэлі. Уласна для «Лякаматыву», гэтыя зьмены прывялі да зьліцьця дзьвюх асобных камандаў, якія адрозьніваліся паміж сабою паводле сваёй сутнасьці. Для таго, каб зразумець паходжаньне сучаснага клюбу, гісторыю «Лякаматыву» можна падзяліць на дзьве асноўныя часткі. Першая зь іх адносіцца да клюбу «Спортклюб», а іншая зьвязаная з чыгункай і рабочай камандай ЖСК.

Увесну 1922 году быў закладзены спартовы клюб «Караджа», калі некалькі аматарскіх футбольных камандаў у адным з раёнаў Плоўдзіва вырашылі стварыць уласную каманду, каб браць удзел у чэмпіянаце Плоўдзіва. Праз два гады, у 1924 годзе, у тым жа раёне быў створаны яшчэ адзін спартовы клюб з назовам «Атлетык». 25 ліпеня 1926 году «Караджа» і «Атлетык» аб’ядналіся і стварылі агульны клюб «Спортклюб»[3]. Каманда абрала белы, чорны і чырвоны колеры ў якасьці асноўных для сваёй формы і гербу. На той час у Баўгарыі існавалі толькі рэгіянальныя чэмпіянаты, таму «Спортклю» браў удзел у розыгрышы чэмпіянату Плоўдзіва, спачатку ў другім дывізіёне да 1933 году, а потым і ў першым. У 1940 годзе дружына здабыла тытул чэмпіёнаў Плоўдзіва. Пасьля клюб далучыўся да навастворанага Нацыянальнага дывізіёну, які ўлучаў 10 найлепшых клюбаў краіны. Аднак, праз Другую сусьветную вайну турнір быў прыпынены, але каманда брала ўдзел у Царскім кубку, двойчы дасягаючы фіналаў у 1940 і 1942 гадах.

У той жа час у сярэдзіне 1930-х гадоў чыгуначны прафэсійны зьвяз рабочых і маракоў пачаў ствараць шматлікія культурныя і спартовыя арганізацыі ва ўсёй краіне. Работнікі чыгункі таксама стварылі спартовы клюб у Плоўдзіве, бо горад ёсьць адным з асноўных чыгуначных цэнтраў краіны. 13 чэрвеня 1935 году быў закладзены клуб ЖСК (баўг. Железничарски спортен клуб). Асблівых посьпехаў клюб ня меў, нашмат саступаючы гулоўным клюбам гораду «Спортклюбу» і «Боцеву». Аднак, да 1940 году паказьнікі клюбу палепшыліся і ў 1944 годзе каманда здабыла перамогу ў чэмпіянаце Плоўдзіва.

У 1944 годзе з усталяваньнем савецкае ўлады ў краіне пачалася рэарганізацыя футбольных клюбаў. У горадзе пачаўся працэс аб’яднаньняў клюбаў. Да «Спортклюбу» былі далучаныя некалькі армянскіх камандаў зь ніжэйшых дывізіёнаў, як то «Шант» і «Ерэван». Таксама зьліцьцё адбылося з каталіцкім клюбам «Парчавіч». Празь неславянскае паходжаньне назвы ўлады перайменаваны ў «Славію».

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Баўгарыі Аб Калаян Костаў 2004
4 Сьцяг Баўгарыі Аб Марцін Паскалеў 2001
5 Сьцяг Баўгарыі Аб Тодар Паўлаў 2004
6 Сьцяг Баўгарыі ПА Хрыста Іваноў 2000
7 Сьцяг Украіны ПА Даніла Палонскі 2001
10 Сьцяг Баўгарыі Нап Марцін Петкаў 2002
11 Сьцяг Баўгарыі Нап Пэтар Андрэеў 2004
12 Сьцяг Баўгарыі Аб Эфэ Алі 2003
14 Сьцяг Баўгарыі Нап Дзімітар Іліеў (капітан) 1988
16 Сьцяг Баўгарыі Нап Крыстыян Пешаў 1997
17 Сьцяг Баўгарыі Нап Нікалас Пенеў 2005
19 Сьцяг Баўгарыі ПА Марцін Хайдараў 2003
20 Сьцяг Сэрбіі Аб Мілаш Петравіч 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Уладзімер Мядзьведзь 1999
22 Сьцяг Баўгарыі ПА Івайла Іваноў 2002
33 Сьцяг Баўгарыі ПА Георгі Каракашаў 1999
44 Сьцяг Баўгарыі Аб Ангел Ляскаў 1998
71 Сьцяг Францыі Аб Аліўе Камдэм 2002
75 Сьцяг Мадагаскару ПА Яан Н’Зі 1995
81 Сьцяг Баўгарыі Бр Крыстыян Томаў 2002
88 Сьцяг Баўгарыі Бр Марцін Лукаў 1993
91 Сьцяг Калюмбіі Аб Хорхэ Сэгура 1997
99 Сьцяг Францыі Нап Жульен Лямі 1999
Сьцяг Бразыліі Нап Марсылію Ліма 2000
Сьцяг Калюмбіі Нап Хуан Пэрэа 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]