Перайсьці да зьместу

Люгана (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люгана
Поўная назва Football Club Lugano
Заснаваны 1908
Горад Люгана, Швайцарыя
Стадыён Карнарэда
Умяшчальнасьць: 6330
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 2 месца
fclugano.com (італ.)

«Люга́на» (па-італьянску: Lugano) — швайцарскі футбольны клюб з гораду Люгана. Заснаваны ў 1908 годзе. Трохразовы чэмпіён Швайцарыі, трохразовы ўладальнік Кубка Швайцарыі.

Футбольны клюб «Люгана» быў сфармаваны 28 ліпеня 1908 году і першыя гады кіраваўся Эрнэстам Карсыні. Упершыню клюб прасунуўся ў найвышэйшы дывізіён толькі ў 1922 годзе. Пасьля некалькіх гадоў ваганьняў паміж лігамі, «Люгана» здабыло свой першы Кубак Швайцарыі ў 1931 годзе. У наступным дзесяцігодзьдзі футбалісты з поўдня краіны здабылі тры тытулы чэмпіёнаў Швайцарыі ў 1938, 1941 і 1949 гадах. Першыя пяцьдзясят гадоў свайго існаваньня клюб ладзіў свае хатнія матчы на стадыёне Кампа Марцыё, але з нагоды добрых вынікаў каманды горад пабудаваў клюбу новы стадыён Карнарэда. Арэна была адкрытая 26 жніўня 1951 году і першапачаткова зьмяшчала 15 тысяч гледачоў.

У 1968 годзе «Люгана» здабыў свой чарговы Кубак Швайцарыі, дзякуючы чаму атрымаў права на ўдзел у розыгрышы Кубка ўладальнікаў кубкаў. Дэбют у эўрапейскім турніры быў няўдалым, бо швайцарцы двойчы саступілі гішпанскай «Барсэлёне». У дадатак матч у гасьцях быў зусім кепскім, бо люганцы атрымалі паразу зь лікам 3:0. Праз два гады «Люгана» дэбютавала і ў Кубку УЭФА, але тамака таксама выбылі ўжо ў першым раўндзе, у двубоі саступіўшы польскай «Легіі».

Актуальны на 21 ліпеня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швайцарыі Бр Амір Зайпі 2000
2 Сьцяг Канады Аб Закары Бро-Гіяр 1998
5 Сьцяг Швайцарыі Аб Альбіян Гайдары 2003
6 Сьцяг Нямеччыны Аб Антоніяс Пападопуляс 1999
7 Сьцяг Чэхіі ПА Роман Мацак 1997
8 Сьцяг Швайцарыі ПА Анта Гргіч 1996
10 Сьцяг Швайцарыі ПА Матыя Батані (капітан) 1991
11 Сьцяг Швайцарыі Нап Рэната Штэфэн 1991
15 Сьцяг Грэцыі Бр Фотыс Псэфтыс 2003
17 Сьцяг Нямеччыны Аб Лярс Люкас Май 2000
18 Сьцяг Францыі Нап Ішам Мау 1999
19 Сьцяг Косава Нап Шкелкім Уладзі 2000
20 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Усман Думбія 1992
21 Сьцяг Францыі ПА Яніс Сымінані 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Марока Аб Айман эль-Вафі 2004
23 Сьцяг Аргентыны Аб Мільтан Валенсуэля 1998
25 Сьцяг Швайцарыі ПА Уран Бісьлімі 1999
26 Сьцяг Партугаліі Аб Мартым Маркеш 2004
27 Сьцяг Швайцарыі ПА Даніель Дос Сантос 2002
28 Сьцяг Швайцарыі ПА Яніс Рытэр 2005
29 Сьцяг Тунісу ПА Гадж Магмуд 2000
31 Сьцяг Аргентыны Нап Ігнасьё Алісэда 2000
34 Сьцяг Швайцарыі Нап Борыс Бабіч 1997
46 Сьцяг Італіі Аб Матыя Дзаноцьці 2003
47 Сьцяг Швайцарыі ПА Ільля Маслараў 2007
58 Сьцяг Нігерыі Бр Сэбастыян Асыгвэ 1994
93 Сьцяг Польшчы Нап Кацпэр Пшыбылка 1993
99 Сьцяг Швайцарыі Бр Дыега Міна 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]