Перайсьці да зьместу

Люблінскае ваяводзтва (Рэч Паспалітая)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люблінскае ваяводзтва
Агульныя зьвесткі
Краіна Каралеўства Польскае
Статус ваяводзтва Каралеўства Польскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Люблін
Дата ўтварэньня 1474
Дата скасаваньня 1795
Ваяводы Ваяводы люблінскія
Кашталяны Кашталяны люблінскія
Насельніцтва (1790[1]) 186 482
Плошча 10 230 км²
Час існаваньня 1474—1795
Месцазнаходжаньне Люблінскага ваяводзтва
Люблінскае ваяводзтва на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Люблінскае ваяводзтва — адзінка тэрытарыяльная ў Кароне Каралеўства Польскага, Рэчы Паспалітай, існавала 1474—1795 гадах, частка малапольскай правінцыі. Ахоплівала тэрыторыю плошчай 10230 км², у яго склад уваходзілі 3 паветы, Цэнтрам ваяводзтва было месца Люблін, дзе праводзіліся ваяводзкія соймы і месьцілася рэзыдэнцыя ваяводзтва.

Ваяводзтва было створанае каралём Казімерам IV Ягелончыкам у 1474 г. шляхам выключэньня зямель з ваяводзтва Сандомірскага.

На гербе ваяводзтва на чырвонай тарчы намаляваны белы алень.

Галоўныя месцы ваяводзтва: Казімеж-Дольны, Кураў, Лукаў, Люблін, Парчаў, Ужэндаў.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паветы ваяводзтва люблінскага паводле Адольфа Павінскага
Павет Плошча ў міл² Плошча ў км²
павет люблінскі 105,55 5812,01
певет лукоўскі 35,01 1928,28
павет ужэндуўскі 59,81 3293,37
Агулам (ваяводзтва) Σ 200,37 11033,66

Першым ваяводам быў Дабеслаў Кміта. Люблінскае ваяводзтва мела двух сэнатараў: ваяводу і кашталяна люблінскага. Соймы праходзілі ў Любліне.

  1. ^ Tabela: Summaryusz Generalny wszelkich dochodów Rzeczypospolitey tak w Koronie iako i w Litwie z kalkulacyą mil kwadratowych, tak со do dymów, podatków, iako i ludzi, w: Dziennik rządowo-ekonomiczno handlowy. Zaymuiący różne Wiadomości, Rządowe, Handlowe, Ekonomiczne, Fabryczne, Kontraktowe na Dobra, Summy, i Produkta. Zajmujący 3 miesiące kwiecień may czerwiec 1790. R.5. T. II. Warszawa 1790