Перайсьці да зьместу

Ловэч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ловэч
Герб Ловэчу


Краіна: Баўгарыя
Плошча:
  • 70,001 км²
Вышыня: 200 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 068
Паштовы індэкс: 5500
Геаграфічныя каардынаты: 43°8′5.197″ пн. ш. 24°42′41.526″ у. д. / 43.13477694° пн. ш. 24.711535° у. д. / 43.13477694; 24.711535Каардынаты: 43°8′5.197″ пн. ш. 24°42′41.526″ у. д. / 43.13477694° пн. ш. 24.711535° у. д. / 43.13477694; 24.711535
Ловэч на мапе Баўгарыі
Ловэч
Ловэч
Ловэч
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.lovech.bg

Ловэч (па-баўгарску: Ловеч) — горад на поўначы цэнтральнай частцы Баўгарыі. Знаходзіцца прыкладна за 150 кілямэтраў на паўночны ўсход ад сталіцы Сафіі. Побач з Ловэчам знаходзяцца гарады Плевэн, Траян і Тэтэвэн. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ловэцкай вобласьці.

Былая рымская цытадэль Гісарыя, разьмешчаная на аднайменным пагорку, была месцам, дзе ў 1187 годзе быў падпісаны мірны дагавор паміж Баўгарскім царствам і Бізантыйскай імпэрыяй. У XII стагодзьдзі Ловэч быў вялікім гандлёвым цэнтрам і адным з самых вядомых гарадоў Баўгарыі. Турэцкае ўварваньне ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя не прайшло міма гораду, але крэпасьць Гісарыя была захопленая ў апошнюю чаргу ў 1446 годзе, хаця доўгі час пасьля гэтага горад карыстаўся прывілеямі, напрыклад, забаронай турэцкаму насельніцтву сяліцца ў горадзе альбо забарону на выцягваньне баўгарскіх дзяцей у войска янычараў.

У XVII стагодзьдзі Ловэч зноў стаў важным гандлёвым цэнтрам і адным з самых заможных гарадоў Баўгарыі. У часы рэвалюцыйных арганізацыяў супраць асманскага панаваньня Ловэч быў цэнтрам дзейнасьці Унутранай рэвалюцыйнай арганізацыі Васіла Леўскага, якая называлася Сакрэтны рэвалюцыйны камітэт. Леўскі быў арыштаваны турэцкімі вайскоўцамі ў вёсцы каля Ловэча пад назвай Какрына, а потым павешаны ў Сафіі. Самы вялікі музэй Васіла Леўскага ў Баўгарыі, які зьмяшчае шмат асабістых рэчаў, як то сшыткі, адзеньне і зброю, знаходзіцца ў старой частцы горадц Ловэч.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ https://grao.bg/tna/t41nm-15-06-2024_2.txt