Перайсьці да зьместу

Кубак Амэрыкі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кубак Амэрыкі
Заснаваны 1916
Колькасьць камандаў 12 ці 16
Дзейны чэмпіён Бразылія — 9-ы тытул (2019)
Найбольш пасьпяховая каманда Уругвай — 15 тытулаў
2021

Кубак Амэрыкі (па-гішпанску: Copa América) — міжнароднае футбольнае спаборніцтва сярод нацыянальных зборных, якія ўваходзяць у КОНМЭБОЛ. Вызначае найлепшую зборную Паўднёвай Амэрыкі. З 1990-х гадоў для ўдзелу ў турніры таксама запрашаюцца асобныя зборныя з Азіі і Паўночнай Амэрыкі.

З 1993 году ў турніры выступаюць 12 камандаў — усе 10 сябраў КОНМЭБОЛ і дзьве запрошаныя каманды. Мэксыка бярэ ўдзел у кожным турніры з 1993 году. У юбілейным турніры ў 2016 годзе, прысьвечаным стагодзьдзю спаборніцтваў, прымалі ўдзел 16 камандаў — 10 з КОНМЭБОЛ і яшчэ 6 з КОНКАКАФ.

Восем зь дзесяці сябраў КОНМЭБОЛ перамагалі ў турніры прынамсі аднойчы, толькі Эквадор і Вэнэсуэла ні разу не выйгравалі спаборніцтвы. Найбольшую колькасьць перамогаў мае зборная Ўругваю — 15.

Зборная Перамогаў Гады
Уругвай 15 1916, 1917, 1920, 1923, 1924, 1926, 1935, 1942, 1956, 1959, 1967, 1983, 1987, 1995, 2011
Аргентына 14 1921, 1925, 1927, 1929, 1937, 1941, 1945, 1946, 1947, 1955, 1957, 1959, 1991, 1993
Бразылія 9 1919, 1922, 1949, 1989, 1997, 1999, 2004, 2007, 2019
Пэру 2 1939, 1975
Парагвай 2 1953, 1979
Чылі 2 2015, 2016
Балівія 1 1963
Калюмбія 1 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кубак Амэрыкі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў