Перайсьці да зьместу

Крэва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крэва
лац. Kreva
Панарама мястэчка
Панарама мястэчка
Герб Крэва
Першыя згадкі: ХІІІ ст.
Магдэбурскае права: 7 красавіка 1559
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Крэўскі
Плошча:
  • 6,284 км²
Вышыня: 233[1] м н. у. м.
Насельніцтва: 646 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231022
СААТА: 4256827081
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°18′39″ пн. ш. 26°17′0″ у. д. / 54.31083° пн. ш. 26.28333° у. д. / 54.31083; 26.28333Каардынаты: 54°18′39″ пн. ш. 26°17′0″ у. д. / 54.31083° пн. ш. 26.28333° у. д. / 54.31083; 26.28333
Крэва на мапе Беларусі ±
Крэва
Крэва
Крэва
Крэва
Крэва
Крэва
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://kreva.travel/

Крэ́ва[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Краўлянцы. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 646 чалавек. Знаходзіцца за 22 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Смаргоні, каля аўтамабільнай дарогі Ашмяны — Менск.

Крэва — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), сталіца ўдзельнага княства. Да нашага часу тут захаваўся замак гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага, помнік архітэктуры XIV ст., які істотна пацярпеў ад расейскай артылерыі ў часы Першай сусьветнай вайны.

Тапонім Крэ́ва[2] ўтварыўся ад назвы племянной супольнасьці крывічоў[3][a].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Крэва як сталіцу Нальшанскай зямлі[5] зьмяшчаецца ў нямецкай хроніцы і датуецца ХІІІ ст. З таго часу назва паселішча неаднаразова фіксуецца ў розных летапісах, дакумэнтах і на мапах. У 1260-я гады Крэва далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У ХІV ст. яно стала сталіцай асобнага княства, тут збудавалі мураваны замак. У 1338 годзе вялікі князь Гедзімін перадаў Крэва свайму сыну Альгерду, потым ім валодаў Ягайла.

У 1382 годзе на загад Ягайлы ў Крэўскім замку забілі Кейстута, бацьку Вітаўта. 14 жніўня 1385 году тут адбылося падпісаньне Крэўскай уніі. У 1387 годзе Ягайла заснаваў у Крэве адну зь першых у Літве каталіцкіх парафіяў. У 1391 годзе загінуў апошні князь крэўскі Вітунд. У 1413 годзе паселішча ўвайшло ў склад Віленскага ваяводзтва[6].

Зь сярэдзіны ХV да першай паловы ХVІ стагодзьдзяў Крэва было сталіцай павету. На 1551 год яно плаціла ў вялікакняскі скарб мінімальную суму падаткаў — 5 коп грошаў[6].

7 красавіка 1559 году вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крэву Магдэбурскае права, да канца XVIII ст. ужываўся герб: «у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога срэбная зорка»[7] (герб Ляліва). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Ашмянскага павету. З 1636 году пры тутэйшым касьцёле працавалі школа і лякарня.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі двойчы спусташалі Крэва (у 1655 і 1659 гадох)[8]. У ХVІІІ ст. у мястэчку дзеялі 6 цэркваў і касьцёл[8]. Паводле інвэнтару 1789 году, існавалі Рынак (52 дамы, 2 карчмы), вуліцы Зарэчная (56 дамоў), Пяскоўская (9 дамоў), Татарская (13 дамоў), Багданаўская (56 дамоў), Барунская (5 дамоў)[8]. У канцы ХVІІІ ст. мястэчка карысталася пячаткай з гербам Ляліва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Крэва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні[9]. У ХІХ — першай палове ХХ стагодзьдзях паселішча было адным з найбольшых цэнтраў вытворчасьці керамікі.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1866 расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Крэве было 217 двароў, дзеялі 2 царквы і сынагога, працавалі вучэльня, школа і 2 крамы, штогод праводзілася 5 кірмашоў. У 1898 годзе мястэчка наведаў мастак Фэрдынанд Рушчыц, які напісаў карціну «Крэва».

У Першую сусьветную вайну каля Крэва праходзілася лінія фронту. 21 ліпеня 1917 году ў ходзе артылерыйскай атакі на пазыцыі войскаў Нямецкай імпэрыі войскі Расейскае імпэрыі ўшчэнт разбурылі муры замка і касьцёла.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крэва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[10]. У 1920 годзе Крэва апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1929 годзе беларускі мастак Язэп Драздовіч стварыў сэрыю малюнкаў мястэчка. У 1929—1930-х гадох праводзілася ўмацаваньне муроў замка.

У 1939 годзе Крэва ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну. У 1998 годзе з мэтай спрыяньня захаваньню і адраджэньню Крэўскага замка ўтварыўся міжнародны фонд «Крэва». У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XVIII стагодзьдзе: 1789 год — 1,1 тыс. чал.[8]
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 1285 чал., у тым ліку 639 праваслаўных, 337 каталікоў, 241 юдэй, 68 магамэтанаў[11]; 1897 год — 1380 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 2,3 тыс. чал.; 1972 год — 1155 чал.; 1997 год — 837 чал.; 1998 год — 812 чал.[12]; 1999 год — 816 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 726 чал.; 2010 год — 646 чал.

У Крэве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, аптэка, клюб, бібліятэка.

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Дзяржынскага вуліца Татарская вуліца (частка)
Замкавая вуліца (частка)
Савецкая вуліца Пруская вуліца Тадэвуша Касьцюшкі вуліца
Панарская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Крэва да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Ашмянская (яшчэ адна гістарычная назва — Барунская), Багданаўская, Зарэчная (гістарычная назва часткі сучаснай вуліцы — Пескавая) і Смаргонская. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы.

Гістарычныя мясцовасьці: Места, Закрэўе (Выган), Радзівонаўка, Юрава гара, Ксяндзова гара, Крыжовая гара (Маяк).

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Панарама мястэчка
Панарама мястэчка

Праз Крэва праходзяць турыстычныя маршруты «Легенды Вялікага Княства Літоўскага», «Дойлідзтва Налібоцкага краю»[13].

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
  • Касьцёл Перамяненьня Пана (1930-я)
  1. ^ У рэчышчы палітыкі летувізацыі летувіскі савецкі тапаніміст Аляксандрас Ванагас тлумачыў тапонім Крэва «ад рачной назвы тыпу летувіскага гідроніму Krevė» (рака на поўначы ад летувіскіх Кейданаў)[4]
  1. ^ Крево фото Планета (рас.)
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 348.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 182.
  4. ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. P. 165.
  5. ^ Шаблюк В. Крэва // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 284.
  6. ^ а б Баравы Р. Крэва // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 157.
  7. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 179.
  8. ^ а б в г Баравы Р. Крэва // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 158.
  9. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 165.
  10. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  11. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 666.
  12. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 532.
  13. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]